Перайсці да зместу

Этраплюс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этраплюс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Etroplus maculatus (Bloch, 1795)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  169850
NCBI  50796

Этраплюс[1] (Etroplus maculatus) — від рыб сямейства Cichlidae, якая жыве ў прэснай і злёгку саланаватай вадзе ля ўзбярэжжа Індыі і Шры-Ланкі.

У рыбы дыскападобнае, высокае і моцна сплясканае з бакоў цела, даўжынёй ад 8 да 9 см. Адносна маленькі рот канчатковы. Асноўны колер рыбы жоўты. На кожнай лускавінцы маецца маленькая, чырванаватая плямка, разам яны ўтвараюць на целе шэраг перарывістых ліній. Ледзь вышэй сярэдзіны цела размешчана вялікая чорная пляма. Спінны плаўнік аранжавы, з аблямоўкай чырвонага колеру і залаціста-чырвонымі ці ярка-чырвонымі плямкамі. Анальны і хваставы плаўнікі жаўтлявыя, калючая частка анальнага плаўніка чорнага колеру. Першы прамень брушных плаўнікоў мае перламутрава-блакітны адліў, гэтак жа як і шэраг лускі ніжэй вачэй. Палавых адрозненняў няма. Самкі часта трохі меншыя. У перыяд нерасту плаўнікі становяцца жоўта-аранжавымі, анальны плаўнік — насычана-чорным.

Этроплюс жыве ў дробных рэках, у вусцях рэк і лагунах. Часта ён знаходзіць сховішча пад каранямі або паміж апаллым лісцем. Ён харчуеццазоапланктонам, маляўкамі рыб і водарасцямі. Самка адкладае каля 200—300 ікрынак на камяні або карчакі. Абодва бацькі інтэнсіўна клапоцяцца пра яйцы і малявак. Пасля з’яўлення на свет маляўкі змяшчаюцца ў паглыбленне на дне вадаёма. Першыя дні яны харчуюцца эпітэліяльным сакрэтам, які выдзяляецца на скуры бацькоў.

  1. Этраплюс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 439