Перайсці да зместу

Юлій Пятровіч Ванаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлій Пятровіч Ванаг
лат.: Jūlijs Vanags
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ķeksis[1]
Дата нараджэння 8 ліпеня 1903(1903-07-08)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1986(1986-10-12)[2] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, сцэнарыст, драматург, паэт
Мова твораў латышская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Юлій Пятровіч Ва́наг (25 чэрвеня (8 ліпеня) 1903, хут. Ірбесала[3], Унгермуйжская воласць, Дзвінскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 12 кастрычніка 1986, Рыга, СССР) — латышскі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры[3]. Заслужаны дзеяч культуры Латвійскай ССР (1953), Заслужаны работнік культуры БССР (1979)[3]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[3].

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1927 годзе[3]. У 1941 годзе напісаў (сумесна з Ф. Ракпелнісам  (руск.)) п’есу «Яны праклалі шлях» пра барацьбу латышскага народа за Савецкую ўладу і лібрэта оперы «Рута»(пастаўлена ў 1943 годзе).

У п’есе «Сустрэча на беразе» (1948) паказаў аднаўленне прамысловасці і рост сацыялістычных спазнанняў людзей Савецкай Латвіі. П’есы Ванага ставіліся ў Мастацкім тэатры  (руск.) (Рыга), а таксама ў іншых тэатрах Латвіі.

Таксама працаваў як кінадраматург: сцэнарыі «Вясновыя замаразкі», «За лебядзінай зграяй аблокаў» і іншыя.

Аўтар тэксту дзяржаўнага гімна Латвійскай ССР[3].

Перакладчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пераклаў на латышскую мову вершы Я. Купалы, аповесці «Дрыгва» Я. Коласа, «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» І. Шамякіна, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» І. Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Беларускія народныя казкі» і інш[3].

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі вершаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • «В воротах солнца» (1946)
  • «Глубокая пахота» (1950)
  • «Горькие цветы» (1960)
  • «Из чаши воспоминаний» (1965)
  • «Поэзия» (1973)
  • «Годы» (1973)
  • «Вспомни, молодость моя» (1976)
  • «Следы на кромке прибоя» (1978)
  • «Они проложили путь» (1941)
  • «Встреча на берегу» (1948)
  • «Корабль выходит в море» (1955)
  • «Баллада о неизвестном солдате» (1967)

Сцэнарыі да кінафільмаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Весенние заморозки»
  • «За лебединой стаей облаков»
  1. (unspecified title) Праверана 1 кастрычніка 2024.
  2. а б в г д е ё literatura.lvLiteratūras, folkloras un mākslas institūts. Праверана 1 кастрычніка 2024.
  3. а б в г д е ё Ванаг Юлий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  • Біяграфія ў ВСЭ(недаступная спасылка) (руск.)
  • Литературная газета. 1986. 22 окт. (некралог)