Юпік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Танцор юпік у традыцыйным строі

Юпік (саманазва: Yup'ik, юпик) — група эскімоскіх народаў, якія размаўляюць на галіне моў юпік алеуцка-эскімоскай сям'і моў. Жывуць пераважна ў штаце Аляска (ЗША), Чукоцкай аўтаномнай акрузе і ў Магаданскай вобласці (Расія). Агульная колькасць - каля 70 000 чалавек.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць 2 асноўныя версіі паходжання народаў юпік — азіяцкая і паўночнаамерыканская. Большасць сучасных даследчыкаў прытрымліваюцца першай версіі, якая заснавана на выніках археалагічных і палеагенетычных даследаванняў. Лічыцца, што продкі юпік, інуітаў, палеаэскімосаў і алеутаў перасяліліся з Азіі ў Паўночную Амерыку праз Берынгаў праліў каля 6 тысяч гадоў таму. У 4 - 3 тысячагоддзях да н. э. на Алясцы склалася мікралітычная культура, якая таксама аказвала ўплыў на жыхароў заходняга берага Берынгава праліва. У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. на ўсходзе Аляскі і захадзе Чукоцкага паўвострава сфарміравалася археалагічная культура паляўнічых Берынгава мора, што ўжо непасрэдна датычылася продкаў сучасных юпік. Не раней за XIV ст. юпік пачалі насяляць цэнтральныя землі Аляскі ўздоўж буйных рэк.

Народы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]