Юргіс Балтрушайціс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юргіс Балтрушайціс
Jurgis Baltrušaitis
JurgisBaltrusaitis.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 20 красавіка (2 мая) 1873(1873-05-02)
Месца нараджэння: Паантвардзіс(англ.) бел., Расіенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці: 3 студзеня 1944(1944-01-03) (70 гадоў)
Месца смерці: Парыж
Пахаванне:
Грамадзянства: Расійская імперыя, Літва
Дзеці: Jurgis Baltrušaitis[d]
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:
Гады творчасці: 1899—1944
Кірунак: сімвалізм
Мова твораў: літоўская, руская
Творы на сайце Lib.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ю́ргіс Балтруша́йціс (літ.: Jurgis Baltrušaitis; 20 красавіка [2 мая] 1873, Паантвардзіс(англ.) бел., Ковенская губерня, цяпер Юрбаркаскі раён, Таўрагскі павет, Літва — 3 студзеня 1944, Парыж) — літоўскі паэт-сімваліст і перакладчык, дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юргіс Балтрушайціс нарадзіўся ў Ковенскай губерні ў сям'і літоўскіх сялян[1]. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі (18851893) і на натуральным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта[2] (18931898); адначасова наведваў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. Зблізіўся з С. А. Паляковым, які вучыўся на матэматычным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта, і праз яго пазнаёміўся з К. Д. Бальмонтом і В. Я. Брусавым, пазней з В. І. Івановым; сябар і прыхільнік паэта і кампазітара А. М. Скрабіна.

У жніўні 1899 тайна абвянчаўся з Марыяй Іванаўнай Алавянішнікавай (1878—1948), стрыечнай сястрой Лізаветы Аляксандраўны Дзьяканавай (аўтар «Дзённіка рускай жанчыны»).

Дэбютаваў у друку восенню 1899. Разам з Паляковым, Брусавым і Бальмонтам заснаваў выдавецтва «Скорпион», дзейнасць якога пачалася з выдання сумеснага перакладу Балтрушайціса і Палякова драмы Генрыка Ібсена «Калі мы, мёртвыя, прачнёмся». Працаваў у альманаху «Северные цветы», часопісе «Весы». Пазней выступаў у газеце «Русь», у часопісах «Правда», «Золотое руно», «Русская мысль», «Русские ведомости», «Заветы» (1912—1914), «Северные записки», у англійскім часопісе «The Mask» (1913).

З 1905 года Член літаратурнага бюро Тэатра-студыі ММТ (), прымаў удзел у працы Свабоднага тэатры на чале з К. А. Марджанавым, ММТ, Камернага тэатра. Падоўгу жыў за мяжой, у тым ліку ў Італіі, краінах Скандынавіі, Германіі.

Афіша вечарыны А. М. Скрабіна і Ю. К. Балтрушайціса

Працаваў у Літа Наркамасвета (1918), быў старшынёй Маскоўскага Саюза пісьменнікаў (1919), удзельнічаў у працы выдавецтва «Сусветная літаратура».

З 1920 года прадстаўнік (спачатку фармальна саветнік так і не прызначанага прадстаўніка) Літоўскай Рэспублікі ў Маскве, з 27 красавіка 1921 у рангу паверанага ў справах (chargé d'affaires), з 1922 — надзвычайны і паўнамоцны пасол. Адначасова прадстаўнік Літвы ў Турцыі (1932) і Персіі (1933). Садзейнічаў выезду за мяжу дзеячаў рускай культуры.

З 1932 года ганаровы доктар Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.

У красавіку 1939 з'ехаў з Расіі, атрымаўшы прызначэнне саветнікам пасольства Літвы ў Парыжы, куды раней пераехаў яго сын Юргіс Балтрушайціс-малодшы, гісторык мастацтва. Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Мон-Руж.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў на рускай (зборнікі «Зямныя ступені», 1911, «Горная сцяжына», 1912, «Лілія і Серп», 1948) і літоўскай (зборнікі «Наваселле», 1941, «Вянок слёз», 1942, «Паэзія», 1967, і інш.) мовах. Галоўная тэматыка — сэнс быцця чалавека, яго адносіны да сусвету і вечнасці. Паэзіі Балтрушайціса ўласцівыя філасафічнасць, унутраны драматызм, спалучаны з элегічнымі настроямі, шматпланавая сімволіка, самабытная структура мастацкага вобраза. Перакладаў на рускую мову.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]