Скандынавія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Скандынаўскія краіны)
Скандынавія і Паўночная Еўропа (акрамя Ісландыі)

Скандынавія — гісторыка-культурны рэгіён на поўначы Еўропы, цэнтрам якога з’яўляецца Скандынаўскі паўвостраў.

Данія, Нарвегія і Швецыя прызнаюць адзін аднаго часткамі Скандынавіі. Акрамя таго, у Скандынавію часта ўключаюць Ісландыю і Фінляндыю, а таксама Фарэрскія астравы, збліжаючы гэты тэрмін з паняццем Паўночная Еўропа.

У нямецкай і ў айчыннай геаграфічнай традыцыі Данія звычайна не ўключаецца ў склад Скандынавіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скандынаўскі рэгіён быў каланізаваны паўночнагерманскімі плямёнамі ў другой палове 1-га тысячагоддзя новай эры. На працягу шматлікіх стагоддзяў скандынаўскія дзяржавы неаднаразова аб’ядноўваліся ў палітычныя звязы, найбольшым з якіх была Кальмарская унія (13971523), аб’ядналая пад адной каронай усё скандынаўскія каралеўствы (Данію, Нарвегію і Швецыю), з залежнымі тэрыторыямі — Фінляндыяй, Ісландыяй і Грэнландыяй.

Сучаснае выкарыстанне тэрміна Скандынавія звязана з дацка-прускімі войнамі сярэдзіны XIX стагоддзя за Шлезвіг і ўзнікненнем нацыянальна-палітычнага руху за аб’яднанне Швецыі, Даніі і Нарвегіі ў адзіную дзяржаву.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя скандынаўскія мовы паходзяць ад агульнай стараскандынаўскай мовы, і адносяцца да паўночнай галіны германскай моўнай групы. Большасць дыялектаў нарвежскай, шведскай і дацкай моў узаемна зразумелыя. Ісландская і фарэрская мовы таксама паходзяць ад стараскандынаўскай, але захавалі значна больш архаічных рысаў.

Фінская мова адносіцца зусім да іншай моўнай сям’і — фіна-ўгорскіх моў. У той жа час, у Фінляндыі пражывае значная шведская меншасць, і шведская з’яўляецца адной з дзяржаўных моў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]