Перайсці да зместу

Юрый Васільевіч Крывашэеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Васільевіч Крывашэеў
Адукацыя
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды

Юрый Васільевіч Крывашэеў — беларускі дзяржаўны дзеяч, выконваючы абавязкі Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (2006). Генерал-маёр (2008).

Скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску[1], працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі.

У 1998 годзе працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення знешняй разведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

У 2002 годзе працаваў начальнікам аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

З 16 чэрвеня 2005 года[4] па 29 жніўня 2008 года[5] быў намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, займаўся пытаннямі міжнароднай бяспекі.

З 6 студзеня[6] па 20 сакавіка 2006 года[7] выконваючы абавязкі Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

22 лютага 2008 года прысвоена воінскае званне генерал-маёра[8].

Пасля звальнення з ваеннай службы на працягу многіх гадоў працуе начальнікам галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  • Сын — Дзмітрый Юр’евіч Крывашэеў[9].

Зноскі

  1. Золотой и бриллиантовый фонды КГБ
  2. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 года № 70 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых і асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  3. а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2002 года № 638 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2005 года № 283 «О назначении Ю. В. Кривошеева Заместителем Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь»
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2008 года № 464 «Об освобождении Ю. В. Кривошеева от должности Заместителя Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 6 января 2006 года № 12 «О назначении Ю. В. Кривошеева исполняющим обязанности Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь»
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 2006 года № 174 «Об освобождении Ю. В. Кривошеева от исполнения обязанностей Государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь»(недаступная спасылка)
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2008 года № 107 «О присвоении Ю. В. Кривошееву воинского звания генерал-майора»
  9. Замест сына генерала Сухарэнкі ў Страсбург паехаў сын генерала Крывашэева
  10. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2014 года № 564 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
  11. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2019 года № 552 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.