Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Вяніамінавіч Мяжуеў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя:
Дзейнасць: афіцэр, палітык
Нараджэнне: 11 ліпеня 1959(1959-07-11) (60 гадоў)
г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў (11 ліпеня 1959, г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 5 снежня 2013 па 24 чэрвеня 2015 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 ліпеня 1959 года ў г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча(руск.) бел., колава-гусенічныя машыны; Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (г. Масква), камандна-штабная аператыўна-тактычная; Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі(руск.) бел. (г. Масква), ваеннае і дзяржаўнае кіраванне. Генерал-маёр.

Займаў камандныя і штабныя пасады ад камандзіра ўзвода да камандзіра брыгады, а затым намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З'яўляўся членам калегіі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

На IX з'ездзе грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» быў абраны старшынёй рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Абраны па Гродзенскай выбарчай акрузе № 52.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]