Юрый Карлавіч Алеша
Юрый Карлавіч Алеша | |
---|---|
Юрый Карлавіч Алеша | |
![]() Алеша ў 1958 | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Зубіла |
Дата нараджэння | 19 лютага (3 сакавіка) 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1960[2][3][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, паэт, драматург, сатырык |
Жанр | проза, сатыра, паэма, казка, раман і публіцыстыка |
Мова твораў | руская мова |
Дэбют | «Тры таўстуна» (руск.: Три толстяка) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Юрый Карлавіч Алеша (19 лютага (3 сакавіка) 1899, Елізаветград, цяпер Крапыўныцкы — 10 мая 1960, Масква; Псеўданімы: Зубіла) — рускі савецкі пісьменнік-празаік, паэт, драматург, сатырык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям'і з роду Алешаў. Бацька пісьменніка — акцызны служачы, дамашняй мовай у сям'і была польская. Некаторы час сям'я жыла ў Гродна, дзе бацька працаваў кіраўніком гасцініцы. У 1902 годзе сям'я пераехала ў Адэсу. Тут Юрый паступіў у Рышальеўскую гімназію; яшчэ ў гады вучобы пачаў пісаць вершы. Верш «Кларымонда» (1915) быў апублікаваны ў газеце «Паўднёвы веснік». Скончыў гімназію (1917) і паступіў у Адэскі ўніверсітэт, два гады вывучаў юрыспрудэнцыю. Вядома, што Юрый Алеша добра гуляў у футбол на пазіцыі паўабаронцы, выступаў у адной дружыне з вядомым футбалістам зборнай Расіі Рыгорам Багемскім. У Адэсе ён разам з маладымі літаратарамі Валянцінам Катаевым, Эдуардам Багрыцкім і Іллёй Ільфам стварыў таварыства «Калектыў паэтаў». У гады Грамадзянскай вайны Алеша заставаўся ў Адэсе, у 1921 годзе пераехаў па запрашэнні У. Нарбута на працу ў Харкаў. Працаваў журналістам і друкаваў вершы ў газетах. У 1922 годзе бацькі Алешы эмігравалі ў Польшчу, аднак Юрый застаўся ў СССР.
У 1922 годзе Алеша пераехаў у Маскву, пісаў фельетоны і артыкулы, падпісваў іх псеўданімам Зубіла. У 1924 годзе Алеша напісаў свой першы вялікі празаічны твор — раман-казку «Тры таўстуны» (руск.: Три толстяка), пасля аўтар стварыў аднайменную п'есу, якая мела вялікі поспех на сцэне. У 1927 годзе ў часопісе «Чырвоная навіна» быў апублікаваны раман «Зайздрасць», адзін з лепшых твораў савецкай літаратуры пра месца інтэлігенцыі ў парэвалюцыйнай Расіі. У 1929 годзе аўтар напісаў па гэтым рамане п'есу «Змова пачуццяў» (руск.: Заговор чувств), па матывах якой быў зняты фільм «Cтрогі юнак».
Сітуацыя ў краіне і культуры ў часы сталінскага рэжыму аказвала на Алешу прыкметнае прыгнятальнае ўздзеянне. У 1930-х шматлікія сябры і знаёмыя пісьменніка былі рэпрэсаваны, галоўныя творы самога Алешы з 1936 году не друкаваліся і не ўпаміналіся афіцыйна. Алеша распавёў пра сябе ў сваёй апошняй аўтабіяграфічнай кнізе «Ні дня без радка» (апублікавана ў 1961 годзе, пасля смерці пісьменніка).
Пахаваны на Навадзявочых могілках.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Бабуля — Мальвіна Францаўна Гярловіч; маці — Вольга Уладзіславаўна Алеша (пам. 1963); бацька — Карл Антонавіч Алеша (пам. 194?); сястра — Ванда Карлаўна Алеша (1897—1919); жонка — Вольга Густаваўна Суок (1899—1978).
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- «Гульня ў плаху» (аднаактовая драма, 1921)
- «Вершы» (зборнік, 1924)
- «Тры таўстуны» (1924)
- «Салют» (зборнік вершаў, 1927)
- «Зайздрасць» (1927)
- «Змова пачуццяў» (п'еса па матывах «Зайздрасці», 1929)
- «Вішнёвая костачка» (зборнік апавяданняў, 1931)
- «Спіс дабрадзействаў» (п'еса, 1931)
- «Ні дня без радка» (1965, пасмяротная публ.)
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
Раман «Зайздрасць» па-беларуску выйшаў у 1931 годзе ў Менску ў перакладзе Лукаша Калюгі.
Зноскі
- ↑ а б Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Олеша Юрий Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Yury Olesha // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).