Юрый Мікалаевіч Бохан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Мікалаевіч Бохан
Дата нараджэння 21 лютага 1966(1966-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2017(2017-04-13)[1] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Юрый Мікалаевіч Бохан (21 лютага 1966, Мінск — 13 красавіка 2017) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2003), дацэнт (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага (1983-1990). З 1990 у аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

З 1993 працаваў у аддзеле гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст., з 1997 — в.а. загадчыка, з 2001 — загадчык.

У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV-XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)"[2].

З 2003 года - доктар гістарычных навук. Тэма дысертацыі: «Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV – канцы ХVІ ст. »

З 2004 года - загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Прафесар гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Уваходзіў у склад Дзяржаўнага геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Экспертнага савета па гісторыі пры ВАК Рэспублікі Беларусь, Секцыі і Прэзідыума метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі РБ, сябра Савета Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Савета ІСГА БДЭУ, галоўны рэдактар зборніка “Архивариус”, старшыня рэдакцыйнага савета часопіса “Беларускі гістарычны часопіс”, сябра рэдкалегіі часопіса “Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта”.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў пытанні ўрбаністычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст., узбраення і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст., побыту феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стст.[3]

У 1991—1992 праводзіў археалагічныя раскопкі ў вёсцы Лоск. Удзельнічаў у раскопках Полацку, Міра, Маладзечна і інш.

Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004), «Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага» (Мн., 2008).

Удзельнічаў у запісе асобных перадач з цыкла «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Бохан Ю. Узбраенне вершнікаў Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIV- пачатку XV стст.// З глыбі вякоў. Наш край. - Мн., 1996.
  • Бохан Ю. Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы 14-16 ст.// Гістарычны Альманах. - Горадня, 1998.
  • Бохан Ю. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст. - Мінск, 2002. - 336с.
  • Бохан Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576. -  Мінск,  2003. - 88с.
  • Бохан Ю. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV-XVI стст. - Мінск, 2004. - 92 с.
  • Бохан Ю. Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці// Беларускі гістарычны часопіс. - 2003. - №2г. 
  • Бохан Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях. - Мінск, 2008. - 76 с.
  • Бохан Ю. Вайсковая справа у Вялікім княстве Літоускім у другой палове XIV– канцы XVI ст. - Мінск, 2008.
  • Бохан Ю. Ваяры Грунвальдскай бiтвы. - Мінск : Беларусь, 2010.
  • Бохан Ю. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV - XVI стагоддзях. - Мінск : Беларусь, 2012. - 151 с.

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/pamior-historyk-jury-bochan/28428066.html
  2. Бохан, Ю.М. Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV-XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) / Ю.М. Бохан: Дыс... канд. гіст. навук: 07.00.06./АН Бел. Ін-т гісторыі. - Мн, 1994. - 266 с.
  3. Бохан Юрый Мікалаевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 339

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]