Юрый Сямёнавіч Алелькавіч
Юрый Сямёнавіч Слуцкі укр.: Юрій Семенович Олелькович | ||
![]() | ||
![]() Герб «Пагоня» | ||
| ||
---|---|---|
1503 — 1542 | ||
Папярэднік | Сямён Міхайлавіч Слуцкі | |
Пераемнік | Сямён Юр'евіч Слуцкі | |
Веравызнанне | праваслаўе | |
Нараджэнне | 1492 | |
Смерць | 17 красавіка 1542 | |
Дынастыя | Род Алелькавічаў | |
Бацька | Сямён Міхайлавіч Слуцкі[d] | |
Маці | Анастасія Іванаўна Слуцкая[d] | |
Жонка | Алена Мікалаеўна Радзівіл | |
Дзеці | Сямён Юр'евіч Слуцкі[d], Юрый Юр’евіч Слуцкі[d] і Сафія Юр’еўна Слуцкая[d] |
Юрый (I) Сямёнавіч Слуцкі (1492— 17 красавіка 1542) — удзельны князь слуцкі і капыльскі (1503—1542), пан рады Вялікага Княства Літоўскага, адзіны сын і пераемнік князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (каля 1460—1503) ад шлюбу з Анастасіяй Іванаўнай Мсціслаўскай. Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедзіміна ў VII калене і сваяк дынастыі Ягелонаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1503 годзе пасля смерці бацькі Сямёна Міхайлавіча 10-гадовы Юрый стаў князем слуцкім. Фактычнай кіраваннем княствам да паўналецця Юрыя займалася яго маці, княгіня-ўдава Анастасія Іванаўна Слуцкая. Яна паспяхова абараняла княства ад набегаў крымскіх татараў і мяцежнага князя Міхаіла Глінскага.
У 1514 годзе са сваёй харугвай браў удзел у пераможнай бітве пад Оршай, у 1527 -- разгроме крымскіх чамбулаў на р. Альшаніцы пад Кіевам. Часта выступае разам з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, які ў 1523 годзе ажаніўся з яго малодшай сястрой Аляксандрай Сямёнаўнай (пам. пасля 1556).
Памёр у красавіку 1542 года, яго пераемнікам быў старэйшы сын Сямён.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У 1531 годзе ажаніўся з Аленай Мікалаеўнай Радзівіл (пам. 1546), дачкой ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, князя Мікалая Мікалаевіча Радзівіла (каля 1470—1521), і Эльжбеты Саковіч (пам. пасля 1542). Дзеці:
- Сямён Юр'евіч (пам. 1560), князь слуцкі (1542—1560)
- Юрый Юр'евіч (пам. 1578), князь слуцкі (1560—1578).
- Сафія — жонка Юрыя Хадкевіча з 1558 года