Юрыца Булят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Юрыца Булят
Jurica Buljat.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 верасня 1986(1986-09-12)[1] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Croatia.svg Харватыя
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Хатайн
Нумар 39
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Харватыя Земунік
Харватыя Задар
Клубная кар’ера*
2004 — 2005 Харватыя Задар 31 (4)
2005 — 2011 Харватыя Хайдук (Спліт) 98 (2)
2011 — 2012 Ізраіль Макабі (Хайфа) 31 (0)
2013 Харватыя Задар 9 (1)
2013 — 2014 Германія Энергі (Котбус) 24 (0)
2014 — 2015 Харватыя Задар 8 (2)
2015 Украіна Металіст (Харкаў) 10 (0)
2016 Узбекістан Бунёдкар (Ташкент) 25 (0)
2017 Узбекістан Пахтакор (Ташкент) 9 (0)
2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2018 Балгарыя Лакаматыў (Плоўдзіў) 7 (0)
2019 Харватыя Інтэр (Запрэшыч) 7 (0)
2020 — Саудаўская Аравія Хатайн (Саміта)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Харватыя Харватыя (да 19) 9 (0)
2006 Харватыя Харватыя (да 21) 3 (0)
2010 — 2012 Харватыя Харватыя 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2017.

Юрыца Булят (харв.: Jurica Buljat, нар. 19 верасня 1986, Задар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца саудаўскага клуба «Хатайн» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў родным горадзе Задар у клубе «Земунік», пазней перайшоў у «Задар», у складзе якога ў 2004 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Харватыі. У 2005 годзе перайшоў у «Хайдук» са Спліта, з якім чатыры разы браў срэбраныя медалі чэмпіянату, а ў 2010 годзе выйграў Кубак Харватыі.

У 2011 годзе перайшоў у ізраільскі клуб «Макабі» з Хайфы за 1 млн еўра. Па заканчэнні сезона 2011/12 пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента і пазней вярнуўся ў «Задар». Сезон 2013/14 правёў у Другой Бундэслізе ў клубе «Энергі» з Котбуса, пасля чаго зноў далучыўся да «Задара».

Вясной 2015 года перайшоў у харкаўскі «Металіст», але не здолеў замацавацца ў складзе і па заканчэнні сезона 2014/15 пакінуў клуб. У 2016 годзе гуляў за ўзбекскі «Бунёдкар», з якім заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату. У лютым 2017 года перайшоў у іншы клуб з Ташкента — «Пахтакор», аднак улетку пасля набыцця клубам новых ігракоў быў выстаўлены на трансфер.

У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Беларусі — барысаўскім БАТЭ[2]. Спачатку выступаў у асноўным складзе каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, а са жніўня не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2017 года вярнуўся ў стартавы склад. У лютым 2018 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з БАТЭ[3].

У сакавіку 2018 года перайшоў у балгарскі клуб «Лакаматыў» з Плоўдзіва[4]. Пакінуў балгарскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18.

У лютым 2019 года, правёўшы паўгады без клуба, вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад «Інтэра» з Запрэшыча, дзе гуляў да канца сезона 2018/19. У студзені 2020 года далучыўся да саудазскага клуба «Хатайн».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскія і моладзевыя зборныя Харватыі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Харватыі 26 мая 2010 года ў матчы супраць Эстоніі. Быў уключаны ў заяўку Харватыі на чэмпіянат Еўропы 2012 у Польшчы і Украіне, але так і не з’явіўся на полі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]