Ніка Краньчар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ніка Краньчар
Niko Kranjčar 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1984(1984-08-13)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Аўстрыі Рапід (Вена)
Сцяг Харватыі Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера*
2001 — 2004 Сцяг Харватыі Дынама (Заграб) 84 (19)
2004 — 2006 Сцяг Харватыі Хайдук (Спліт) 45 (12)
2006 — 2009 Сцяг Англіі Портсмут 83 (9)
2009 — 2012 Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 72 (11)
2012 — 2015 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 13 (4)
2013 — 2015   Сцяг Англіі Куінз Парк Рэйнджэрс 54 (4)
2016 Сцяг ЗША Нью-Ёрк Космас 7 (1)
2016 — 2018 Сцяг Шатландыі Рэйнджэрс 16 (1)
Нацыянальная зборная**
2002 — 2005 Сцяг Харватыі Харватыя (да 21) 15 (2)
2004 — 2014 Сцяг Харватыі Харватыя 81 (16)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 сакавіка 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Ні́ка Кра́ньчар (харв.: Niko Kranjčar; нар. 13 жніўня 1984, Заграб, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Сын былога футбаліста і трэнера харвацкай зборнай Златкі Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 года. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам у гісторыі заграбскага «Дынама», аднак узімку 2005 года перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клуб «Хайдук» са Спліта за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн еўра. У сезоне 2004/05 у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі і здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай.

«Портсмут»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вельмі паспяховага старту ў сезоне 2006/07 Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Портсмут»[2].

«Тотэнхэм Хотспур»[правіць | правіць зыходнік]

У апошні дзень летніх трансфераў, 1 верасня 2009 года, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмута» ў «Тотэнхэм Хотспур». Сума ўгоды паміж клубамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Пасля паспяховага сезону 2009/10, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа і ў лістападзе 2010 года з’явілася інфармацыя, што ён і Дэвід Бентлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфернае акно.

«Дынама» Кіеў[правіць | правіць зыходнік]

6 чэрвеня 2012 года Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клуб «Дынама» з Кіева. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампенсацыя за пераход, паводле неафіцыйных дадзеных, склала 7 млн еўра, а гадавая заробная плата іграка — 2 мільёны[4].

З 2013 па 2015 год Краньчар на правах арэнды выступаў за англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс». У жніўні 2015 года стала вядома, што сезон 2015/16 паўабаронца пачне ў складзе «Дынама»[5]. У студзені 2016 паміж іграком і клубам было дасягнута пагадненне аб датэрміновым скасаванні кантракта[6].

«Нью-Ёрк Космас»[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2016 года перабраўся ў амерыканскую MLS, падпісаўшы кантракт з клубам «Нью-Ёрк Космас»[7].

«Рэйнджэрс»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2016 года стаў іграком шатландскага клуба «Рэйнджэрс»[8], які праз чатыры гады вярнуў месца ў элітным дывізіёне. Аднак, за паўтары сезоны правёў толькі 16 матчаў у чэмпіянаце Шатландыі. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рэйнджэрс»[9]

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ніка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама» Заграб

«Хайдук»

«Портсмут»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]