Лука Модрыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Лука Модрыч
Luka Modric 2018.png
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасня 1985(1985-09-09)[1][2][3] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Croatia.svg Харватыя
Рост 174 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Мадрыд
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1996—2001 Харватыя Задар
2001—2002 Харватыя Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2008 Харватыя Дынама (Заграб) 94 (27)
2003—2004   Боснія і Герцагавіна Зрыньскі (Мостар) 22 (8)
2004—2005   Харватыя Інтэр (Запрэшыч) 18 (4)
2008—2012 Англія Тотэнхэм Хотспур 127 (13)
2012— Іспанія Рэал Мадрыд 307 (25)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Харватыя Харватыя (да 15) 2 (0)
2001 Харватыя Харватыя (да 17) 2 (0)
2001 Харватыя Харватыя (да 18) 7 (0)
2003—2004 Харватыя Харватыя (да 19) 18 (1)
2004—2005 Харватыя Харватыя (да 21) 15 (2)
2006— Харватыя Харватыя 162 (23)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018
Бронза Катар 2022
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лука Модрыч (харв.: Luka Modrić; нар. 9 верасня 1985, Задар, Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

У 2018 годзе быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату свету ў Расіі, атрымаў званні футбаліста года па версіі ФІФА, найлепшага футбаліста сезона па версіі УЕФА і «Залаты мяч» France Football.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе, ва ўзросце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з заграбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сезон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клуба баснійскіх харватаў «Зрыньскі» з Мостара, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым іграком года ў баснійскай Прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз харвацкаму «Інтэру» з горада Запрэшыч, дзе ён атрымаў званне «футбольная надзея Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 года.

26 красавіка 2008 года Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненне з англійскім клубам «Тотэнхэм», згодна з якім ігрок павінен прайсці медыцынскае абследаванне і атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разлічаны на 6 гадоў, сума трансферу склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансферная выплата клуба, пасля куплі Дарэна Бента ў 2007 годзе.

Улетку 2011 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лонданскага «Чэлсі», але «Тотэнхэм» адмовіўся прадаваць іграка ў «Чэлсі» за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[5]. Узімку 2012 года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапануюць за хаўбека 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

27 жніўня 2012 года Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдскім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Іспанскі клуб заплаціў 35 млн фунтаў стэрлінгаў за трансфер харвата.

У 2018 годзе Лука Модрыч прызнаны найлепшым іграком планеты па версіі ФІФА. У гэтым годзе ён выйграў з «Рэалам» Лігу чэмпіёнаў і ў складзе зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў Расіі. 3 снежня 2018 года Лука Модрыч атрымаў «Залаты мяч» — прыз найлепшаму футбалісту года па версіі штотыднёвіка France Football.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Харватыя «Дынама»:

Іспанія «Рэал»:

Харватыя Харватыя:

Зноскі

  1. LUKA MODRIC // Argentine Soccer Database
  2. Luka Modrić // FBref.com
  3. Luka Modric // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1172769486 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 верасня 2022.
  5. Новости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича. football.kulichki.net

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Лука Модрыч