Огнен Вукоевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Огнен Вукоевіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 снежня 1983(1983-12-20)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Сцяг Харватыі Харватыя (да 20)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Сцяг Харватыі Б’елавар 7 (0)
2003—2005 Сцяг Харватыі Славен Бялупа 53 (5)
2005 Сцяг Бельгіі Льерс 9 (0)
2006—2008 Сцяг Харватыі Дынама (Заграб) 66 (11)
2008—2015 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 141 (10)
2013   Сцяг Расіі Спартак (Масква) 9 (0)
2014—2015   Сцяг Харватыі Дынама (Заграб) 17 (0)
2015—2017 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (Вена) 22 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2005 Сцяг Харватыі Харватыя (да 21) 17 (3)
2007—2014 Сцяг Харватыі Харватыя 55 (4)
Трэнерская кар’ера
2019— Сцяг Харватыі Харватыя (да 20)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 студзеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Огнен Вукоевіч (харв.: Ognjen Vukojević; нар. 20 снежня 1983, Б’елавар, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Харватыі (2007—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам моладзевай (да 20 гадоў) зборнай Харватыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Вукоевіч з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Б’елавар», у складзе якога гуляў у трэцяй лізе чэмпіянату Харватыі. У 2003 годзе падпісаў свой ​​першы прафесійны кантракт з клубам «Славен Бялупа» з Капрыўніцы. У 2005 годзе перайшоў у бельгійскі «Льерс», але не здолеў там раскрыцца і ўжо ў снежні 2005 года вярнуўся на радзіму, у заграбскае «Дынама». У складзе «Дынама» замацаваўся ў сезоне 2006/07, стаў адным з лідараў каманды. 25 мая 2008 года падпісаў пяцігадовы кантракт з кіеўскім «Дынама», у інтэрв’ю прэс-службе клуба сказаў, што аддаў перавагу яму перад «Сэлтыкам», «Аяксам» і «Баварыяй»[3].

У лютым 2013 года да канца сезону 2012/13 быў аддадзены ў арэнду ў маскоўскі «Спартак», а сезон 2014/15 правёў у арэндзе ў заграбскім «Дынама», разам з якім выйграў чэмпіянат і Кубак Харватыі. У чэрвені 2015 года перайшоў у венскую «Аўстрыю», якую пакінуў у 2017 годзе і завяршыў кар’еру.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З жніўня 2007 года рэгулярна выклікаўся ў зборную Харватыі. Дэбютаваў за нацыянальную каманду 16 кастрычніка 2007 года ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Славакіі. У тым жа матчы забіў свой ​​першы гол за зборную.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года працаваў скаўтам у кіеўскім «Дынама» і нацыянальнай зборнай Харватыі. У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам моладзевай (да 20 гадоў) зборнай Харватыі[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама» Заграб

«Дынама» Кіеў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]