Марыа Манджукіч
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 мая 1986[1][2][3] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см[4] | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Марыа Манджукіч (харв.: Mario Mandžukić; нар. 21 мая 1986, Славанскі-Брод, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік катарскага клуба «Аль-Дуайль» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў гуляць у нямецкім клубе «Дытцынген», а затым перабраўся на радзіму і выступаў у складзе «Марсоніі». У 2005 годзе перайшоў у склад клуба «Заграб», дзе выступаў на працягу двух гадоў і пасля чаго перайшоў у іншы заграбскі клуб «Дынама», калі ў 2007 годзе атрымаў прапанову перайсці ў гэты клуб на замену Эдуарду да Сілвы, які пераехаў у англійскі «Арсенал». Сума трансферу склала 1,3 мільёна еўра. Манджукіч з ходу зайграў, у складзе «Дынама» у кваліфікацыйным матчы Кубка УЕФА супраць «Аякса» забіў два вырашальных мяча. Да яго праяўлялі інтарэс: «Шахцёр»[5], «Манчэстэр Сіці»[6] і іншыя вядомыя еўрапейскія клубы. У сезоне 2008/09 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Харватыі, забіўшы 13 мячоў у 23 матчах.
26 чэрвеня 2012 года Манджукіч падпісаў кантракт з клубам нямецкай Бундэслігі «Баварыяй», паспяхова прайшоўшы медыцынскае абследванне, пасля свайго моцнага выступу на чэмпіянаце Еўропы 2012 года ва Украіне і Польшчы, і з-за яго выдатнага выступу ў футболцы іншага нямецкага клуба «Вольфсбурга» ў Бундэслізе[7].
Ужо ад самага пачатку Марыа стала пачаў забіваць мячы. 12 жніўня 2012 года ў матчы на Суперкубак Германіі нападнік забіў свой першы гол у афіцыйнай гульні супраць «Барусіі» на шостай хвіліне, што дапамагло баварцам заваяваць трафей. У першым туры ў матчы супраць «Гройтэр Фюрт» харвацкі ігрок забіў гол і дадаў яшчэ адзін на наступны тур у пераможным матчы са «Штутгартам» (6:1). Пасля гэтага Манджукіч запісаў на свой рахунак яшчэ 2 мячы ў матчы супраць свайго былога клуба «Вольфсбурга».
У наступных пяці матчах Бундэслігі бамбардзір забіў яшчэ чатыры мячы, такім чынам за 11 гульняў забіўшы 9 мячоў. Пасля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Манджукіч працягваў стала забіваць мячы. Дзякуючы такой выдатнай гульні Марыа вымусіў сысці ў «Фіярэнціну» Марыа Гомеса, які страціў месца ў складзе каманды. Гэтак жа выдатна харвацкі легіянер выступаў у Лізе чэмпіёнаў, забіўшы ў 1/8 фінала лонданскаму «Арсеналу», а таксама прынёс перамогу ў выязным матчы 1/4 фіналу ў Турыне, у матчы супраць «Ювентуса». Наступны гол у Лізе чэмпіёнаў Манджукіч забіў ужо ў фінале, адкрыўшы лік. «Баварыя» тады ў нямецкім фінале супраць «Барусіі» трывала перамогу, дзякуючы пераможнаму голу Ар’ена Робена.
У новым сезоне Манджукіч узяў некаторы час на прыстасавання да новай схемы гульні, якую прасунуў новы трэнер мюнхенцаў Хасеп Гвардыёла. Аднак Марыа здолеў прыстасавацца да новага стылю гульні. Ён адкрыў новы сезон у Бундэслізе, забіўшы два галы ў двух матчах. Першы мяч у Лізе чэмпіёнаў забіў у хатнім матчы супраць маскоўскага ЦСКА на Альянц-Арэне (3:0).
Пасля зімовага перапынку не быў уключына ў заяўку на матч супраць «Барусіі», згодна з паведамленнем Гвардыёлі з-за дрэннай падрыхтоўкі на трэніроўцы[8]. Аднак ужо на наступны матч Марыа ўжо гуляў супраць «Штутгарта». 12 лютага Манджукіч забіў свой першы хет-трык у сезоне ў паўфінале кубка Германіі ў матчы супраць «Гамбурга» (5:0)[9]. Нягледзячы на тое, што харват быў айлепшым бамбардзірам клуба з 26 галамі на рахунку, ігрок быў выключаны са складу Гвардыёлам напярэдадні фіналу кубка. Манджукіч заявіў, што жадае пакінуць «Баварыю», бо яго стыль гульні не ўпісваецца ў стыль трэнера[10].
10 ліпеня 2014 года стала вядома, што Манджукіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам «Атлетыка», які пасля сыходу Дыегу Косты, шукаў нападніка[11]. Як мяркуецца сума трансферу склала каля 22 млн еўра[12].
22 чэрвеня 2015 года італьянскі «Ювентус» абвясціў аб падпісанні кантракта з Манджукічам. Сума трансферу склала 19 млн еўра[13]. Да 2019 года быў адным з асноўных нападнікаў турынскага клуба, аднак з лета 2019 года новы галоўны трэнер Маўрыцыа Сары не бачыў Манджукіча ў складзе, нападнік не быў уключаны ў заяўку «Ювентуса» ў Лізе чэмпіёнаў, не выхадзіў не поле і ў іншых турнірах. У снежні 2019 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Дуайль»[14].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Марыа Манджукіч выступаў у складзе моладзевай зборнай Харватыі. У нацыянальнай зборнай Харватыі дэбютаваў 17 лістапада 2007 года ў матчы супраць каманды Македоніі[15].
У жніўні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Дынама» Заграб
- Чэмпіён Харватыі (3): 2008, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2008, 2009
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Германіі: 2013, 2014
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
«Атлетыка»:
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (4): 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Італіі (3): 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2015
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Mario Mandzukic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mario Mandžukić // FBref.com
- ↑ Mario Mandžukic // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ 4,0 4,1 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/attaccanti/mario-mandzukic/index.php Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ «Шахтёр» интересуется форвардом «Динамо». sport.segodnya.ua
- ↑ «Манчестер Сити» хочет Манджукича. podrobnosti.ua
- ↑ «New Bayern Munich signing Mandzukic: It is great to be here». Goal.com.
- ↑ Arsenal target Mario Mandzukic left out of Bayern squad as rift with Pep Guardiola deepens. mirror.co.uk.
- ↑ Mandzukic hits hat-trick as Bayern rout hapless Hamburg 5-0. Straitstimes
- ↑ Es ist das Beste, dass wir uns trennen. Süddeutsche Zeitung.
- ↑ Mandzukic is now an Atlético. Atlético Madrid
- ↑ Atletico Madrid sign Mario Mandzukic. Goal.com
- ↑ «Ювентус» объявил о переходе Манджукича. by.tribuna.com
- ↑ «Аль-Духайль» подтвердил переход Манджукича. by.tribuna.com
- ↑ Чемпионат Европы 2008. Македония — Хорватия. championat.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыа Манджукіч
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Харватыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Харватыі
- Ігракі зборнай Харватыі па футболе
- Ігракі ФК Аль-Дуайль
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Дынама Заграб
- Ігракі ФК Заграб
- Ігракі ФК Марсонія