Яблыня лясная
Яблыня лясная | ||||||||||||||||
Яблыня лясная ў балцы Каменны Лог, Белгарадская вобласць, Расія | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Яблыня лясная[3][4], або яблыня дзікая[5] (Málus sylvéstris) — від яблыні. Доўгі час лічылася, што менавіта яна была родапачынальніцай яблыні дамашняй (Malus domestica). Аднак па ДНК-аналізу ўстаноўлена, што вядомыя 2500 сартоў яблыні дамашняй паходзяць ад яблыні нізкай (Malus sieversii)[6][7][8][9].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Батанічная ілюстрацыя
|
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва 10[4]-15 м вышынёй, радзей высокі куст ад 3 да 5 метраў вышынёй. Ствол пакрыты светлай або бурай карой, што трэскаецца лускамі. Крона шчыльная, шарападобная, раскідзістая. галіны шараватыя. Парасткі аліўкава-зялёныя ці цёмна-карычневыя, з калючкамі або без іх[5].
Лісце
[правіць | правіць зыходнік]Лісце (1,5-12 см даўжынёй, 1,2-7 см шырынёй) з абодвух бакоў голае[4], з верхняга боку ярка-зялёнае, бліскучае, з ніжняга — бледна-зялёнае, чарговае шырока- або даўгаватаяйкападобнае[4], радзей шырокаэліптычнае ці амаль круглявае, да верхавіны востраканцовае, ля асновы закругленае або паступова звужанае ў клінаваты тронак[4], па краі дробназубчастае або двойчы пілавата-зубчастае, маладыя лісты маюць па жылках густы пух, рана ападае.
Кветкі
[правіць | правіць зыходнік]Кветкі
|
У красавіку-маі[4] з’яўляюцца ружавата-белыя даволі буйныя[4] кветкі дыяметрам да 4 см[4], у малакветкавых парасонападобных суквеццях[4], сабраныя на скарочаных парастках, кветаножкі злёгку апушаныя[4]. Кветкі правільныя з двайным калякветнікам, пяцічленныя. Чашалісцік абвострана-трохкутны[4], адагнуты вонкі. Пялёсткі белыя або ружовыя (да 2 см даўжынёй)[4], тычачак шмат, песцік адзін, завязь ніжняя.
Плады
[правіць | правіць зыходнік]Плады лясной яблыні
|
Плады шарападобныя або круглява-яйкападобныя[4], дробныя (1,8-2,5 см у дыяметры), жоўта-зялёныя з плямай чырвонага колеру з сонечнага боку[4], часам чырванаватыя, горка-кіслага і церпкага смаку[4], сядзяць на кароткіх пладаножках[4], ядомыя. Насенне карычневае, бліскучае, утрымлівае слабаатрутны амігдалін. Пладаносіць у верасні[4].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Прыродны арэал яблыні лясной — ад Цэнтральнай Еўропы да Пярэдняй Азіі, прычым паўднёвая і ўсходняя межы арэала дакладна не вызначаны. У Альпах яблыня лясная сустракаецца да вышыні 1100 м над узроўнем мора. У Беларусі сустракаецца рэдка[4].
Яблыня лясная аддае перавагу заліўным лугам і памежным з лесам сырым мясцовасцям. Яна расце ў другім ярусе[4] змешаных і лісцяных лясоў, на ўзлесках, па хмызняках, рассеяна ў пойменных лясах, у жывых загарадзях, на свежай багатай пажыўнымі рэчывамі гліністай і камяністай глебе. Часам адзінкавыя экзэмпляры працягваюць расці на палях і ў сухадольных лясах[4]. Ценевынослівая, марозаўстойлівая расліна.
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Харчовая, меданосная, лекавая, драўняная, таніданосная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная расліна.
Плады дзікай яблыні прыдатныя ў ежу ў свежым выглядзе толькі пасля доўгага ляжання. Выкарыстоўваюць іх у асноўным сушанымі і для перапрацоўкі.
Плод-кісліца — матэрыял для фруктова-ягаднага вінаробства, сокі іх лёгка бродзяць, хутка асвятляюцца, а віны маюць высокія смакавыя ўласцівасці і водар. Яблычныя віны выкарыстоўваюць для вырабу воцату.
З яблыкаў рыхтуюць высакаякаснае яблычнае цеста, якое з’яўляецца паўфабрыкатам для кандытарскіх вырабаў. Плады кансервуюць. З іх вырабляюць сокі, сіропы, сідр, жэле, мармелад, пасцілу і да т. п. Багатыя дубільнымі рэчывамі плады выкарыстоўваюць, каб надаць варэнню пікантны водар.
Плады лясной яблыні ўтрымліваюць цукры (8-10 %), яблычную, вінную і цытрынавую кіслаты (1-2,4 %), дубільныя рэчывы, пекціны, азоцістыя і аміячныя злучэнні, мінеральныя рэчывы (кальцый, жалеза, фосфар).
Дзікарослыя яблыкі ўтрымліваюць удвая больш вітамінаў, чым яблыкі культурных сартоў (да 80 мг%), у іх склад уваходзяць правітамін А , вітамін В2 , эфірны алей, які дае прыемны водар не толькі свежым яблыкам, але і прадуктам іх перапрацоўкі. Яны маюць і фітанцыдныя ўласцівасці. Насенне дзікай яблыні выкарыстоўваюць для вырошчвання прышчэпаў і пасадачнага матэрыялу.
Яблыня лясная — каштоўны вясновы меданос і пылканос, што стварае падтрымліваючы ўзятак. За кошт яблыні пчолы назапашваюць вялікія запасы пяргі. Меданоснасць 18-20 кг з 1 га.
У народнай медыцыне свежыя плады выкарыстоўваюць для рэгулявання дзеяння страўнікавага тракту. Сок або сідр ўжываюць пры страўнікава-кішачных захворваннях, пладовае цеста і пюрэ — выдатны дыетычны прадукт.
Драўніна яблыні ядравая, чырванавата-бурая, трывалая, цвёрдая, з яе вырабляюць такарныя і сталярныя вырабы. Кара яблыні змяшчае дубільныя і фарбавальныя рэчывы, у сумесі з квасцамі дае жоўтую фарбу.
Яблыня лясная мае такія дэкаратыўныя формы: ніцую з багатымі кветкамі, махровую, залацістую і чырванаплодную.
Рэкамендуецца для груп, невялікіх курцін і жывых платоў. Стойкая супраць дыму і газаў, вытрымлівае абразанне. Засухаўстойлівасць і здольнасць вытрымліваць засоленыя глебы ставіць яблыню лясную ў шэраг каштоўных пладовых парод — спадарожнікаў для полеахоўнага лесаразвядзення, для аблясення яроў, ахоўных насаджэнняў уздоўж дарог і арашальных каналаў.
Птушкі выкарыстоўваюць дрэва для гнездавання.
Добрая марозаўстойлівасць дрэва дазваляе выкарыстоўваць яго для скрыжавання ў селекцыі яблынь.
Збор, перапрацоўка і захоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Збіраюць дзікія яблыкі ў стадыі спеласці, тэхніка збору залежыць ад далейшага выкарыстання пладоў. Для працяглага захоўвання іх асцярожна зрываюць з дрэў і кладуць у драўляную тару. Захоўваюць у халодных памяшканнях пры нулявой тэмпературы. Тэрмін захоўвання два-пяць месяцаў. Для тэхнічнай перапрацоўкі яблыкі падтрасаюць на палотны, затым сартуюць, складаюць у драўляныя скрыні і адпраўляюць на пункты перапрацоўкі.
Сушаць яблыкі ў дымавых сушылках пры тэмпературы 60° або на сонцы. Высушаныя плады пакуюць у папяровыя мяшкі вагой 25-50 кг і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Дикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 451.
- ↑ Velasco R., Zharkikh A., Affourtit J. et al., The genome of the domesticated apple (Malus × domestica Borkh.) Nature Genetics, 2010, 42, 10, 833
- ↑ Яблоня Сиверса - прародительница всех яблонь Земли - Картина Мира(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
- ↑ Прародительница всех яблок • Социальная блог-платформа Horde.me(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
- ↑ Верните сады “Эдема” / Общество / Интернет-газета. Казахстан . Праверана 19 сакавіка 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 739. Malus sylvestris Mill. — Яблоня лесная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 375. — ISBN 9-87317-128-9.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.