Перайсці да зместу

Ягор Ягоравіч Сянько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягор Ягоравіч Сянько
Дата нараджэння 8 студзеня 1934(1934-01-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 2012(2012-11-16)[2] (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка і геафізіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук[1] (1969)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1990)
Альма-матар
Узнагароды

Ягор Ягоравіч Сянько́[3] (8 студзеня 1934 — 16 лістапада 2012[4]) — беларускі вучоны-фізік і педагог, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1990).

Нарадзіўся ў вёсцы Міхалова[3] Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. У 1958 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут[3] па спецыяльнасці «Фізіка і асновы вытворчасці», у 1967 годзе аспірантуру Кіраўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[4]. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1971 года[3] Я. Я. Сянько працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова на пасадзе прафесара кафедры агульнай фізікі фізіка-матэматычнага факультэта. У 1977—1987 гадах загадчык кафедры, з 2003 года прафесар кафедры фізікі і тэхнічных дысцыплін, у 1972—1992 гадах — дэкан факультэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па праблемах радыеактыўнасці глебы і прыземныага слоя атмасферы, методыцы выкладання фізікі і радыяцыйнай бяспекі ў вышэйшых навучальных установах.

Сярод апублікаванага:

  • Суточные изменения эксхаляции Rn и концентрации его в атмосфере // Известия АН СССР. Физика атмосферы и океана. 1968. Т. 4. № 5;
  • Исследования по диффузии радона, торона и продуктов их распада в почвенном и атмосферном воздухе : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.051 / Сенько Егор Егорович. — Вильнюс, 1968;
  • Практические занятия по курсу общей физики : [Учеб. пособие для физ.-мат. фак. пед. ин-тов] / Е. Е. Сенько, В. И. Веракса, Г. А. Ефимчик. — Мн.: Вышэйшэйшая школа, 1984. — 112 с.; 20 см;
  • Основы физики для студентов вузов: учебно-методическое пособие для студентов нефизических специальностей / В. М. Кротов, Е. Е. Сенько. — Могилёв, 2008.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Медаль «Ветэран працы»
  • Знак «Выдатнік народнай асветы БССР» (1977),
  • Знак «Выдатнік асветы СССР» (1986),
  • Знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1973 года» і іншыя ўзнагароды
  • Знак «Ударнік дзявятай пяцігодкі» (1975)