Перайсці да зместу

Ядрушка духмяная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядрушка духмяная

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnadenia odoratissima (L.) Rich., 1817

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  97904
EOL  1112243
IPNI  636569-1
TPL  kew-93711

Ядрушка духмяная (Gymnadenia odoratissima) — від кветкавых раслін роду ядрушка (Gymnadenia) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Суквецце
Кветкі

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 40 см, утваральнае мікарызу. Клубень пальчатараздзельны. У аснове сцябла знаходзяцца два лускападобных ліста. Лісце вострае, вузкалінейнай або ланцэтнай формы[3][4].

Першае цвіценне надыходзіць на пятым-сёмым годзе жыцця. Суквецце  — вузкі цыліндрычны колас 6—15 см даўжынёй. Кветкі дробныя, ружавата-ліловыя альбо пурпурныя, з пахам ванілі. Лісточкі калякветніка даўжынёй 3 мм. Шпорац тупы, цыліндрычны, роўны завязі або трохі карацейшы за яе. Цвіце ў чэрвені—ліпені, плоданасіць у жніўні-верасні. Апыляецца пераважна лускакрылымі[5].

Плод  — падоўжаная каробачка. Насенне прарастае без перыяду спакою і можа захоўваць усходжасць на працягу аднаго года[6].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Заходняй і Усходняй Еўропе. У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы і на Паўднёвым Урале[6].

Аблігатны кальцэфіл. Расце на вапнавых балотах, а таксама на нізкатраўных сухіх і забалочаных злакава-рознатраўных лугах, узлесках і палянах разрэджаных хваёвых лясоў[6].

Ахоўны статус

[правіць | правіць зыходнік]

Занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі, Бранскай вобласці і Башкартастана. Раней уключаўся ў Чырвоную кнігу Уладзімірскай вобласці[7].

Ахоўваецца ў Чэхіі, Люксембургу, Францыі, Германіі, Харватыі, Швецыі, Украіне[4] і Швейцарыі. Занесены ў II прыкладанне СІТЭС[8].

Паводле The Plant List, від мае наступныя сінонімы[9]:

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Описание вида в Красной книге Брянской области. ООПТ России. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  4. а б Описание вида на официальном сайте Красной книги Украины. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 8 ліпеня 2014.
  5. {{{загаловак}}}(англ.). — 2014-01-01. — В. 2. — Т. 113. — P. 289–300. — ISSN 0305-7364. — DOI:10.1093/aob/mct219
  6. а б в Описание вида в Красной книге России. ООПТ России. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 ліпеня 2014.
  7. Кокушник ароматнейший. ООПТ России. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  8. Кокушник ароматнейший. IUCN Red List. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 8 ліпеня 2014.
  9. см. карточку таксона на TPL
  • Gymnadenia R. Вг. — Кокушник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 349, 352. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
  • Кокушник ароматнейший: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)