Язэп Аляксандравіч Юхо

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Язэп Юхо)
Jump to navigation Jump to search
Язэп Аляксандравіч Юхо
Дата нараджэння

19 сакавіка 1921(1921-03-19)

Месца нараджэння

Пінск, Пінскі павет[d], Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка

Дата смерці

29 ліпеня 2004(2004-07-29) (83 гады)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Грамадзянства

Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь

Род дзейнасці

гісторык

Альма-матар

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Горкаўскае вышэйшае зенітнае ракетнае каманднае вучылішча проціпаветранай абароны[d]
Мінскі юрыдычны інстытут

Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Айчыннай вайны I ступені

Язэп Аляксандравіч Юхо (19 сакавіка 1921, Пінск — 29 ліпеня 2004) — беларускі гісторык права, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ (1983), заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябар Вялікай Рады міжнароднага грамадскага аб'яднання ЗБС «Бацькаўшчына».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце (1938—1939), потым прызваны ў армію, скончыў Горкаўскае вучылішча зянітнай артылерыі (1941).

Падчас вайны: камандзір агнявога ўзводу (пад Масквой, 1941), намеснік камандзіра зянітнай гарматы і начальнік артылерыі стралковага палка на Паўднёвым і Заходнім франтах. Двойчы цяжка паранены. З 3-м Беларускім фронтам вызваляў Віцебск, Полацк, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званні маёра. Узнагароджаны ордэнамі «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны» 1-ай ступені, медалямі. У 1946 годзе звольніўся з арміі.

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949), аспірантуру Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1954).

Працаваў народным суддзёй Варашылаўскага раёна г. Мінску, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР (1952), дацэнтам кафедры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэта БДУ (1956), загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ. Намеснік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (1960—1964).

Удзельнічаў у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 200 навуковых прац. Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.» (Інстытут дзяржавы і права АН СССР, 1954). Доктарская дысертацыя на тэму «Грамадска-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.» (Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі, 1980).

Адзін з ініцыятараў перавыдання Статута ВКЛ 1588 года, адзін з аўтараў перакладу, каментароў і даведніка.

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыклапедычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 222-223. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).