Магнус Габрыэль Дэлагардзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Магнус Габрыэль Дэлагардзі
шведск.: Magnus Gabriel De la Gardie
Läckö slott interior 19.jpg
сцяг
Рыксканцлер[sv]
13.02.1660—10.06.1680
Папярэднік Эрык Алексан Оксеншэрна[sv]
сцяг
11-ы Генерал-губернатар Лівоніі
Папярэднік Густаў Карлсан Хорн
Пераемнік Роберт Патрыксан Дуглас[sv]
сцяг
Рыксмаршал
16511653
Папярэднік Оке Аксельсан Нат-о-Даг[sv]
Пераемнік Адольф Ёган Пфальц-Цвайбрукенскі[sv]
сцяг
9-ы Генерал-губернатар Лівоніі
16491651
Папярэднік Габрыэль Бенгстан Оксеншэрна[sv]
Пераемнік Густаў Карлсан Горн
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык, суддзя, землекарыстанне, ваенны
Месца працы
Веравызнанне лютэранства
Нараджэнне 15 кастрычніка 1622(1622-10-15)[1][2][…]
Смерць 26 красавіка 1686(1686-04-26)[2][4][…] (63 гады)
Пахаванне
Дынастыя Дэлагардзі[d]
Бацька Якаб Понтусан Дэлагардзі
Маці Эба Брагэ[d]
Жонка Марыя Еўфрасіння Пфальц-Цвайбрукен-Клеебургская[d]
Дзеці Катарына Шарлота Дэлагардзі[d] і Густаў Адольф Дэлагардзі[d]
 
Ваенная служба
Званне генерал-лейтэнант

Магнус Габрыэль Дэлагардзі (15 кастрычніка 1622, Рэвель — 26 красавіка 1686, замак Венгарн) — шведскі дзяржаўны дзеяч, які ўзначальваў урад Карла XI у 1660-80 гадах. Старэйшы сын Якаба Дэлагардзі і Эбы Брагэ. Фаварыт каралевы Крысціны. Першы ўладальнік памесця Марыедаль.

Дэлагардзі быў адным з найбагацейшых людзей Шведскай дзяржавы. Ён насіў тытулы графа Лескё і рыксмаршала. З 1647 уваходзіў у рыксрад (дзяржаўны савет), генерал-губернатар Ліфляндыі, у 16601680 рыксканцлер. Яго жонкай была Марыя Ефрасіння Пфальцкая, сястра караля Карла X.

Граф Магнус Дэлагардзі і яго жонка Марыя Ефрасіння

У знешняй палітыцы ён быў прыхільнікам саюза з Людовікам XIV і ўцягнуў Швецыю ў войны з усімі суседзямі — Рэчай Паспалітай, Расіяй, Брандэнбургам, Даніяй і Брэменам. Вайна з датчанамі складалася асабліва няўдала, расстройства ваенных спраў прымушала падазраваць фінансавыя злоўжыванні.

У 1680 г. кароль Карл XI адправіў свайго дзядзьку Дэлагардзі ў адстаўку і даручыў правесці праверку яго дзяржаўных мерапрыемстваў. Каб пераадолець фінансавы крызіс, новы саветнік караля Юхан Юленшэрна ініцыяваў рэдукцыю (канфіскацыю дваранскіх латыфундый), ад якой больш за ўсё пацярпела сямейства Дэлагардзі.

Дэлагардзі славіўся сваёй вучонасцю і лістаўвася з многімі еўрапейскімі знакамітасцямі. Дзякуючы яго ініцыятыве і садзейнічанню ўзнікла Калегія старажытнасцей. У 1669 годзе Дэлагардзі перадаў у дар Упсальскаму ўніверсітэту сваю калекцыю рукапісаў, якая ўключае Малодшую Эду і Сярэбраны кодэкс — пераклад Евангеллі на гоцкую мову біскупа Вульфілы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).