Якуб Журдан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Журдан
польск.: Jakób Jourdan, лац.: Jacobus Jourdan
Дата нараджэння 1 мая 1774(1774-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1848(1848-03-13) (73 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера багаслоўе і архітэктура
Месца працы
Навуковае званне прафесар

Якуб Журдан (таксама бел.: Жак Журдан; польск.: Jakób Jourdan, лац.: Jacobus Jourdan; 1 мая 1774, Лісабон — 13 сакавіка 1848, Ніца) — святар, педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

15 кастрычніка 1803 г., будучы ўжо святаром, уступіў у Полацку ў Таварыства Ісуса[1]. Віцэ-рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў Магілёве (1805—1806), выхавацель сыноў князя Талстога (1805—1808). Выкладаў маляванне і быў выхавацелем у Санкт-Пецярбургу (1809—1815). Пасля выгнання езуітаў з расійскай сталіцы (снежань 1815 г.) быў прафесарам грамадзянскай і ваеннай архітэктуры (1816—1817) і маральнай тэалогіі і свяшчэннага пісання (1817—1818) у Полацкай езуіцкай акадэміі. У апошнія гады існавання Таварыства Ісуса ў Расійскай імперы і выкладаў у Віцебску (рэгент канвікта і прафесар французскай мовы, 1818—1819) і Мсціславе (рэгент канвікта, 1819—1820)[1][2].

У 1820 г. разам з астатнімі езуітамі быў вымушаны пакінуць тэрыторыю Расійскай імперыі і, як многія яго суайчыннікі, вярнуўся ў Францыю. Памёр у 1848 г. у Ніцы[1].

Зноскі

  1. а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 192, 208, 214.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.