Ямнае (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ямнае
Каардынаты: 54°44′53″ пн. ш. 29°19′51″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 154 м
Даўжыня 2,3 км
Шырыня 1,31 км
Плошча 2,28 км²
Аб'ём 0,00342 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,49 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Салёнасць 0,035—0,045 ‰
Плошча вадазбору 9 км²
Упадаюць ручаі
Ямнае (Беларусь)
Ямнае
Ямнае
Ямнае (Віцебская вобласць)
Ямнае
Ямнае

Я́мнаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула. Прыкладна за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі.

Плошча люстра возера 2,28 км², даўжыня 2,3 км, найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя — 1,5 м. Плошча вадазбору 9 км². Даўжыня берагавой лініі 6,49 км.

Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень рэшткавагя тыпу і размешчана сярод верхавога балота. Схілы катлавіны супясчаныя вышынёй да 8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (0,4—0,7 м), абрывістыя. Складзены з торфу і пясчаныя на поўначы возера.
Дно плоскае, выслана сапрапелем. Мелкаводдзе на асобных участках да глыбіні 1—1,5 м пясчанае.
Возера дыстрафіруючае. Празрыстасць вады на ўсю глыбіню. Возера бяссцёкавае, зарастае. Прыбярэжная расліннасць (трыснёг звычайны, чарот азёрны) займае паласу ў 50—100 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась, лешч і іншыя віды рыб.

Бліжэйшая да возера вёска Пуські (прыкладна 1,2 км на паўночны ўсход).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдзель І. І. Ямнае возера. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 267. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]