Янаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Янаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Хоцімскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хоцімск (не ўваходзіў у склад)
Дата ўтварэння 7 верасня 2000
Дата скасавання 23 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 349
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Я́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Хоцімск (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 7 верасня 2000 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Хоцімскага пассавета. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трасцінскага сельсавета[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Азёраўка, Альшоў 2, Бесядскі Прудок, Васілёўка 1, Васілёўка 2, Дружба, Канаўка, Малуноўка, Шаладонаўка, Янаўка і пасёлкі Круглы, Пагранічнік.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 349 чалавек[2], з іх 95,4 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.