Янка Садоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Янка Садоўскі
Род дзейнасці мовазнавец
Дата нараджэння 15 ліпеня 1926(1926-07-15) ці 15 лютага 1926(1926-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1982(1982-06-10)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Член у

Янка Садоўскі (15 лютага 1926, Стоўбцы — 10 чэрвеня 1982, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч.

Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным руху на Стаўбцоўшчыне. Ад 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, быў сябрам ЗБВБ. У 1948 г. прыняты кандыдатам у ордэн марыянаў, а ў 1949 г. выехаў у Рым, дзе пасля навіцыяту пачаў рыхтавацца да святарства. У 1953 г. выйшаў з марыянскага ордэна і пачаў навучанне ў Французскай калегіі[en] ў Рыме. 17 снежня 1955 г. атрымаў святарскія свячэнні і далей працягнуў навучанне.

У 1961 г. на загад а. Часлава Сіповіча вярнуўся ў Лондан дапамагаць у працы Беларускай каталіцкай місіі і кіраваць інтэрнатам Св. Кірылы. Аднак праз два месяцы працы ў інтэрнаце адмовіўся ад святарства і выехаў у Канаду. Выкладаў рускую мову і літаратуру ў Куінскім універсітэце (Антарыа).

Аўтар манаграфіі «Byelorussians in Canada» (1982).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]