Стары Чартарыйск

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Чартарыйск)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Стары Чартарыйск
укр.: Старий Чорторийськ
Герб
Герб
Panorama st chartoryjsk.JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
2,55 км²
Вышыня цэнтра
166 м
Насельніцтва
1829 чалавек (2001)
Шчыльнасць
717,25 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
3376
Паштовы індэкс
44636
Аўтамабільны код
AC / 03
КААТУУ
0723686601
Афіцыйны сайт
Стары Чартарыйск на карце Украіны ±
Стары Чартарыйск (Украіна)
Стары Чартарыйск
Стары Чартарыйск (Валынская вобласць)
Стары Чартарыйск

Стары Чартарыйск[1] (укр.: Старий Чорторийськ) — вёска ў Манэвыцкім раёне Валынскай вобласці Украіны. Размешчаны на р. Стыр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чартарыйск вядомы з 1100 года, належаў да Кіеўскага, з сярэдзіны 12 ст. — Валынскага, пасля Галіцка-Валынскага, з 13 ст. — Пінскага княстваў. У сярэдзіне 14 ст. Валынь з Чартарыйскам падпарадкаваў князь Любарт. У ходзе барацьбы за Валынь паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай яна неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, але засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. 3 канца 14 ст. вядомы мясцовыя князі — галіна Альгердавічаў, уладальнікі Чартарыйска, якія ад назвы горада ўзялі прозвішча Чартарыйскія (першым з іх валодаў горадам Канстанцін Альгердавіч)[2].

Руіны замка Чартарыйскіх. 1897

Пасля адміністрацына-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг. у складзе Луцкага павета Валынскага ваяводства, з 1791 года ў 1-м Уладзімірскім павеце. Юрый Міхайлавіч Чартарыйскі прыкладна ў 1601 годзе прадаў Чартарыйск (Стары і Новы) з замкам(польск.) бел. і ваколічнымі вёскамі Яну Дамінікавічу Пацу, ваяводу менскаму. Пасля яго смерці ў 1610 годзе Чартарыйскам валодаў яго сын Ян Казімір, які адмовіўся ад гэтага маёнтка на карысць магнатаў Ляшчынскіх. Чартарыйск належаў Рафалу Ляшчынскаму (памёр 1636), яго сыну Енджэю (памёр у 1651) і ўнуку Самуэлю (памёр у 1676). У 1639 годзе Енджэй Ляшчынскі збудаваў касцёл дамініканцаў(руск.) бел.[2].

У 1677 годзе Рафал Вацлаў і Багуслаў Ляшчынскія прадалі Чартарыйск князю Дзмітрыю Юрыю Вішнявецкаму. Пасля яго смерці ў 1682 годзе Чартарыйск перайшоў да яго брата Канстанціна (памёру 1686), потым — да сына апошняга Януша Антонія (памёр у 1741). Пасля гэтага Чартарыйск адышоў да яго дачкі Францішкі Уршулі Радзівіл, жонцы М. К. Радзівіла Рыбанькі, якая нарадзілася ў Чартарыйску. Наступным уладальнікам Чартарыйска быў іх сын К. С. Радзівіл Пане Каханку[2].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе ўвайшоў у склад Расійскай імперыі[2].

За ўдзел Фёдара Паца ў паўстанні 1830—1831 гг. яго маёмасць была канфіскавана, а кляштар дамініканцаў у старым Чартарыйску зачынены. Будынак кляшатара перадалі праваслаўнай царкве і перарабілі касцёл у царкву ў гонар Успення Багародзіцы.

У гады Першай сусветнай вайны кляштар пацярпеў з-за ваенных дзеянняў. Падзней землі адышлі да Польшчы і ксёндз разам з парафіяй адрамантавалі будынак. У гады Другой сусветнай вайны 19391945 гадаў касцёл зноў пацярпеў. Пры савецкай уладзе касцёл ператвораны ў склад збожжа, пазней занядбаны.

Пасля распаду СССР кляштар перададзены праваслаўнай суполцы, якая занавала мужчынскі Крыжаўздзвіжанскі манастыр.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святога Іосіфа і кляштар дамініканцаў
Гарадзішча

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]