Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі
| Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| «Гіпацэнтаўр» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян Кезгайлавіч | ||||||
| Пераемнік | Канстанцін Іванавіч Астрожскі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі | ||||||
| Пераемнік | Юрый Іванавіч Гальшанскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1440 |
||||||
| Смерць | 1511 | ||||||
| Род | Гальшанскія | ||||||
| Бацька | Юрый Сямёнавіч Гальшанскі | ||||||
| Маці | Настасся Збаражская | ||||||
| Жонка | Соф'я з Судзімонтаў | ||||||
| Дзеці | Януш, Павел, Юрий, Ганна, Ядвіга, Аляксандра і Барбара | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва[1] | ||||||
Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі (каля 1440 — 1511) — крайчы літоўскі да 1488, падчашы і намеснік гарадзенскі з 1488 г., кашталян віленскі з 1493 г., адначасова староста берасцейскі з 1506 г.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Гальшанскіх, сын Юрыя Гальшанскага. Верагодна, перайшоў з праваслаўя, якое раней вызнавалі ўсе Гальшанскія, у каталіцтва. Шлюб з Соф'яй, дачкой віленскага ваяводы Алехны Судзімонтавіча, прынёс яму частку вялізнай спадчыны цесця: Воўпу ў Гарадзенскім, Хожава ў Ашмянскім, Сутокі, Заазер'е і частку Харэцкай воласці (з Докшыцамі) ў Менскім павеце. Валодаў таксама Свіранамі і Шашоламі, Лебедзевам (дзе ў 1476 фундаваў касцёл), Далькевічамі і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце.
Меў сыноў: Януша, Юрыя і Паўла, а таксама 4 дачок, з якіх Ядвіга (жонка Я. Л. Храбтовіча) і Аляксандра (жонка Мікалая Паца) унеслі частку судзімонтаўскай спадчыны ў роды сваіх мужоў.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Wróbel W. Krąg rodzinny Zofii z Chożowa Holszańskiej i jej testament z 29 VII 1518 r. // Rody, rodziny Mazowsza i Podlasia. Źródła do badań genealogicznych / пад рэд. D. K. Rembiszewska, H. Krajewska — Łomża: Łomżyńskie Towarzystwo Naukowe im. Wagów, 2013. — С. 345–366. — 413 с. — ISBN 978-83-86175-84-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.