Ян Твардоўскі
Ян Твардоўскі | |
---|---|
польск.: Jan Twardowski | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ян Якуб Твардоўскі |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1915[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 2006[2][1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, каталіцкі святар |
Гады творчасці | з 1933[7] |
Жанр | паэзія[7] |
Мова твораў | польская[7] |
Прэміі |
Q116865339? (1980) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Яку́б Твардо́ўскі (польск.: Jan Twardowski; 1 чэрвеня 1915 — 18 студзеня 2006) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш святаром каталіцкай царквы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 года ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазней сям’я вымушана была перабрацца ў Расію (ішла Першая сусветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па заканчэнні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.
У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай маладзёжнай газетай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калонку, дзе пісаў вершы, апавяданні, інтэрв’ю з пісьменнікамі, і г. д.
Пасля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамены ў Варшаўскі ўніверсітэт на літаратуразнаўчае аддзяленне. У 1937 годзе ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.
Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстанні.
Пасля вайны ён паступіў у семінарыю і пачаў вывучаць тэалогію ў тым жа Варшаўскім універсітэце. Стаў святаром у 1948 годзе. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасць у 1960 годзе пасля выдання першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 годзе атрымаў узнагароду імя Роберта Грэйвза ад ПЭН-клуба, у 1996 — Ордэн Усмешкі, у 2000 — прэмію IKAR, а ў 2001 — прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобель'.
Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 года ў Варшаве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасць аб’ядноўвае тонкія назіранні за наваколлем і філасофскія рэфлексіі.
За сваю дзейнасць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасць узнагарод.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Wiersze (1959);
- Znaki ufności (1970);
- Zeszyt w kratkę (1973);
- Poezje wybrane (1979);
- Niebieskie okulary (1980);
- Rachunek dla dorosłego (1982);
- Który stwarzasz jagody (1984, 1988);
- Na osiołku (1986);
- Nie przyszedłem pana nawracać (1986);
- Sumienie ruszyło (1989, 1990);
- Tak ludzka (1990);
- Stukam do nieba (1990);
- Nie bój się kochać (1991);
- Niecodziennik (1991);
- Nie martw się (1992);
- Tyle jeszcze nadziei (1993);
- Krzyżyk na drogę (1993);
- «Разам з Табой» (2012) — зборнік вершаў, перакладзены па-беларуску.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Вершы на беларускую мову пераклалі Хрысціна Лялько[8] і Данута Бічэль[9].
- Разам з Табою: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2011. — 309 с., [8] л. іл.
- Першая камунія з белым бантам / Ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2013. — 90 с.
- Ад вуха да вуха: пра ўсмешку і радасць: [апавяданні] / ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2014. — 138 с.
- Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху: пераклад с польскай / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2015. — 129, [1] с.
- Кубак з адным вухам / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2016. — 145 с.
- Перакажыце гэта далей: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2018. — 127 с.
- Гэтыя тры…: выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў / Ян Твардоўскі. — Мінск : ПРО ХРЫСТО, 2019. — 171 с.
- Вясёлы дзень для нас настаў, або Пра тое, хто такі велікодны баранак / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2020. — 76 с.
- Да Маці Божай: вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2021. — 119 с.
Зноскі
- ↑ а б Jan Jakub Twardowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ https://web.archive.org/web/20070929102829/http://www.warsawvoice.pl/view/10542/
- ↑ https://muzhp.pl/pl/e/1973/zmarl-ks-jan-twardowski
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Twardowski-Jan;3990288.html
- ↑ https://sp110krakow.pl/urodziny-patrona-szkoly-ksiedza-jana-twardowskiego/
- ↑ https://www.kul.pl/zyciorys-ks-jana-twardowskiego,art_12015.html
- ↑ а б в г д е ё ж з https://culture.pl/pl/tworca/jan-twardowski
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Данута Бічэль. 75 гадоў з дня нараджэння
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Абраныя вершы Архівавана 12 студзеня 2006. (польск.)
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Польшчы
- Польскамоўныя паэты
- Удзельнікі Варшаўскага паўстання
- Пісьменнікі Польшчы
- Рэлігійныя дзеячы Польшчы
- Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта