Ян Хохбіхлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Хохбіхлер
ням.: Johann Evangelist Hochbichler
Дата нараджэння 1740[1] ці 24 кастрычніка 1740(1740-10-24)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1817[1]
Месца смерці
Навуковая сфера багаслоўе
Месца працы
Навуковае званне прафесар

Ян Хохбіхлер (ням.: Johann Evangelist Hochbichler (Hochbüchler), польск.: Jan Hochbichler; 24 кастрычніка 1740, Цэль-ім-Цылерталь, Ціроль — 26 чэрвеня 1817, Полацк[3]) — тэолаг, рэктар Санкт-Пецярбургскага калегіума езуітаў (Collegium Petropolitanum Paulinum) і дэкан тэалагічнага факультэта Полацкай езуіцкай акадэміі.

У 1757 г. уступіў у Таварыства Ісуса. Вывучаў тэалогію ў Інгальштаце. Быў прафесарам фізікі ў Эйхштаце, прафесарам кананічнага права і маральнай тэалогіі ў Дылінгене. Пасля ліквідацыі ордэна выкладаў у калегіуме Св. Сальвадора ў Зальцбургу[3]. (У літаратуры таксама ёсць звесткі аб тым, што Хохбіхлер выкладаў філасафію, тэалогію і кананічнае права ў Вене[4].)

У 1801 г. выехаў у Беларусь, каб зноў далучыцца да Ордэна езуітаў. З 1802 г. быў віцэ-рэктарам, а ў 1803—1806 г. — рэктарам у Санкт-Пецярбургу. У 1805 г. Генеральная кангрэгацыя Таварыства Ісуса ў Расіі абрала яго адным з чатырох асістэнтаў новага генерала Тадэвуша Бжазоўскага. Апошнія гады жыцця працаваў у Полацку як прафесар тэалогіі і філасофіі, а ў 1813—1814 гг. яшчэ і як дэкан тэалагічнага факультэта[5].

У 1790 г. апублікаваў у Аўгсбургу працу Vertheidigung der natürlichen christlichen und katholischen Religion von Beda Meyr, untersucht von J. E. Hochbichler[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Johann Evangelist Hochbüchler // https://www.deutsche-biographie.de/sfz32700.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Hochbichler, Johann Evangelist // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 9. — S. 70.
  3. 3,0 3,1 3,2 BLKÖ: Hochbichler, Johann Evangelist
  4. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  5. Giżycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905 — s. 115.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień(польск.) бел.. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M.(руск.) бел. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.