Яраслаў Мікалаевіч Шкурко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яраслаў Шкурко
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яраслаў Мікалаевіч Шкурко
Нарадзіўся 8 лютага 1991(1991-02-08)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 167 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Белшына
Нумар 16
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2001 — 2006 Сцяг Украіны ДЮСШ Керч
2006 — 2007 Сцяг Беларусі РЦАП-БДУ (Мінск)
Клубная кар’ера*
2007 — 2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 50 (8)
2011 — 2014 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 107 (12)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 52 (4)
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 13 (0)
2017 — Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 32 (5)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2018.


Яраслаў Шкурко (нар. 8 лютага 1991, Керч) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь[2]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.

У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезону 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу[3]. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй»[4]. У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[5]. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду[7] і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дарыда Сцяг Беларусі 3 0
2008 дубль Дарыда Сцяг Беларусі 14 0
2009 Д3 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 11 0
2010 Д3 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 24 7
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 15 1
2011 (2) Д3 Смалявічы Сцяг Беларусі 13 1
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 35 4
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 30 5
2014 Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 29 2
2015 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 23 0
2016 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 29 4
2017 (1) Д1 Нафтан Сцяг Беларусі 13 0
2017 (2) Д2 Белшына Сцяг Беларусі 15 4
2018 Д2 Белшына Сцяг Беларусі 17 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]