Перайсці да зместу

Пяршаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Пяршаі
Касцёл Святога Юрыя
Касцёл Святога Юрыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 716 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222361
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220850081
Пяршаі (Беларусь)
Пяршаі
Пяршаі
Пяршаі (Мінская вобласць)
Пяршаі
Пяршаі
Пяршаі (Валожынскі раён)
Пяршаі
Пяршаі

Пярша́і[1] (трансліт.: Piaršai, руск.: Першаи) — аграгарадок на рацэ Пяршайцы ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Месціцца на аўтадарозе Валожын—Івянец, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 63 км ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр Пяршайскага сельсавета.

Паводле Казімераса Бугі, назва рэчкі Пяршайкі, на якой Пяршаі, — з балцкага *Peršējā. За адпаведнік падаваў латышскі гідронім Pērsēja[2]. Аляксандрас Ванагас гідронім Péršeja звязваў з літоўскім pro-perša «незамерзлае або расталае месца ў лёдзе на рацэ, на возеры ўзімку»[3]. Аднясенне назвы Пяршайкі да балцкіх гідронімаў падтрымліваў і Уладзімір Тапароў[4].

З іншага боку, у гэтым жа цэнтральнабеларускім рэгіёне (Чэрвень) засведчанае прозвішча Пяршай[5]. Асновы Per-, Šai- вядомыя сярод рэканструяваных старабалцкіх двухасноўных імёнаў[6].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Пяршаі як сяло, уладанне касцёла датуецца 1492 годам. З 1493 года паселішча знаходзілася ў валоданні біскупа віленскага Войцеха.

Пад 1539 годам Пяршаі ўпамінаюцца як мястэчка, цэнтр воласці. У гэты час тут дзейнічаў касцёл, працавалі 2 карчмы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пяршаі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага павета[7]. На 1800 год тут было 36 двароў, касцёл, плябанія, карчма, 2 вадзяныя млыны. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні І. Ражэрсона, у 1858 годзе — В. Тышкевіча.

Паводле вынікаў перапісу (1897) у Пяршаях было 59 двароў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, аптэка, хлебазапасны магазін, крама і карчма.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пяршаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пяршаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўбцоўскага, з 1926 года Валожынскага павета.

У 1939 годзе Пяршаі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 270 двароў. У 2000-я Пяршаі атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

  • XVIII стагоддзе: 1800 год — 191 чал.
  • XIX стагоддзе: 1897 год — 391 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 год — 361 чал.[9]; 1999 год — 688 чал.[10]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 678 жыхароў, 270 двароў[11]; 2010 год — 663 чал.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Пяршаях працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. На тэрыторыі СВК «Пяршаі—2003».

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сядзіба

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярша́й, м.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 537.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 246.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.
  5. Червень и Червенский район: телефонный справочник. Червень: Червенская типография, 2010. С. 215.
  6. А. Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — М., 2025. — С. 214, 219.
  7. Jelski A. Pierszaje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 99.
  8. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  10. Батвіннік М. Пяршаі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 16.
  11. БелЭн 2001.