Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Шыдлоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі
Нарадзіўся 13 студзеня 1991(1991-01-13)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы
Нумар 14
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2014 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (0)
2012   Сцяг Беларусі Ліда 18 (1)
2013   Сцяг Беларусі Віцебск 21 (1)
2014   Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 26 (1)
2015 — 2017 Сцяг Беларусі Гарадзея 38 (3)
2018 Сцяг Беларусі Ліда 19 (2)
2019 — Сцяг Беларусі Смалявічы
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 снежня 2017.

Яўген Шыдлоўскі (нар. 13 студзеня 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смалявічы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскага «Белкарда», дарослую кар’еру пачаў у дублі жодзінскага «Тарпеда», дзе выступаў у якасці нападніка. У 2011 годзе правёў чатыры матчы за асноўную каманду. Пазней на працягу трох гадоў выступаў у арэндзе ў Першай лізе, абараняючы колеры «Ліды», «Віцебска» і «Граніта». З апошнім клубам стаў пераможцам Першай лігі. Падчас выступаў у Першай лізе паступова апусціўся на пазіцыю абаронцы.

Па заканчэнні сезону 2014 вярнуўся ў Жодзіна, аднак у выніку прагляду не падышоў і ў лютым пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў іграком «Гарадзеі»[3], якой па выніках сезону 2015 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[4]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове «Гарадзеі», правёўшы толькі 5 матчаў у Вышэйшай лізе. У пачатку сезону 2017 і ў ліпені 2017 года гуляў у стартавым складзе, астатні ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных, за сезон згуляў у 7 матчах у Вышэйшай лізе і ў двух матчах Кубках Беларусі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].

У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон у аснове, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў чэрвені.

У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[7], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў «Смалявічы»[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 25 2
2009 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 17 5
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 4 0
2012 Д2 Ліда Сцяг Беларусі 18 1
2013 Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 21 1
2014 Д2 Граніт Сцяг Беларусі 26 1
2015 Д2 Гарадзея Сцяг Беларусі 26 3
2016 Д1 Гарадзея Сцяг Беларусі 5 0
2017 Д1 Гарадзея Сцяг Беларусі 7 0
2018 Д2 Ліда Сцяг Беларусі 19 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]