Віталь Канстанцінавіч Цвірка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віталь Цвірка)
Jump to navigation Jump to search
Віталь Канстанцінавіч Цвірка
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 лютага (14 лютага) 1913(1913-02-14)
Месца нараджэння в. Радзеева Рудзянецкая воласць Гомельскі павет цяпер (Буда-Кашалёўскі раён Гомельская вобласць)
Дата смерці 11 чэрвеня 1993(1993-06-11) (80 гадоў)
Месца смерці Мінск Сцяг Беларусі
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг РасііСцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт
Вучоба Віцебскі мастацкі тэхнікум, Маскоўскі мастацкі інстытут[ru]
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Міхаіл Станюта, Анатоль Тычына, Іван Ахрэмчык, Iгар Грабар, Сяргей Герасімаў
Уплыў на Шчамялёў Л. Д., Аракчэеў Б. У., Грамыка В. А., Паплаўскі Г. Г., Казакевіч М. К.
Узнагароды Medal of Francis Skorina rib.png (1993)
Народны мастак БССР (1963)
Дзяржаўная прэмія БССР (1967)
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Мемарыяльная дошка ў Мінску на доме 44 па вуліцы Сурганава, дзе была майстэрня мастака.
Мемарыяльная дошка ў Мінску па вуліцы Валадарскага, дзе знаходзіцца дзіцячая мастацкая школа, названая ў гонар Віталя Цвіркі.

Віталь Канстанцінавіч Цвірка (1 (14) лютага 1913, в. Радзеева — 11 чэрвеня 1993) — беларускі жывапісец і педагог, Народны мастак БССР (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1(14) лютага 1913 года ў вёсцы Радзеева, Гомельскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) у сям'і настаўнікаў. У 1929—1932 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на аддзяленні жывапісу. Сярод выкладчыкаў І. Ахрэмчык, В. Руцай, У. Хрусталёў, Л. Лейтман, М. Эндэ, Ф. Фогт. Пасля заканчэння выкладаў малюнак педагагічным вучылішчы і 25-й агульнаадукацыйнай школе ў Мінску. У 1935 годзе паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут[ru] (скончыў у 1942), дзе студыяваў у С. Герасімава, П. Пакаржэўскага, Г. Ражскага, Б. Іагансона, А. Дайнэкі, І. Грабара.

З пачаткам вайны, у 1941 годзе — эвакуацыя разам з інстытутам у г. Самарканд (Узбекістан). У Мінск вярнуўся ў 1944 годзе пасля вызвалення. У 1946 годзе ўступіў у Саюз савецкіх мастакоў БССР. З 1947 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1953 па 1963 год у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1956 па 1963 год — загадчык кафедры жывапісу, а ў перыяд з 1958 па 1960 год займаў пасаду рэктара.

У 1961—1967 г.г. быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў СССР, выконваў абавязкі старшыні Саюза мастакоў БССР ў 1962—1963.

Дзяржаўныя узнагароды СССР: ордэн «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1971), ордэн «Дружбы народаў»(1983), медаль «За працоўную адзнаку» (1949).

Узнагароджаны Граматамі Вярхоўнага Савета БССР ў 1973, 1975, 1988.

Памер у Мінску 11 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у выстаўках з 1935 г.

Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мастак займаўся пейзажам і «тэматычным жывапісам»: гістарычным і побытавым. Пачатак творчага уздыму адбываецца з 1954 года («Ля млына»). Шматлікія падарожжы па Беларусі становяцца неабходнасцю як пошук тэм для будучых краявідаў, якія амаль цалкам выціснулі астатнія жанры жывапісу з яго творчасці. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця ён звяртаецца да нацюрморта. Пачынаючы з 70-х, разам з алейным жывапісам працуе ў акварэлі. Большасць твораў захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Партрэты камандзіра партызанскага атрада М. П. Скаромкіна (1944)
  • Партрэт камісара партызанскай брыгады А. М. Захаравай (1948)
  • «Палонных вядуць» (1945)
  • «Разліў у Мінску» (1945)
  • «Нескароныя» (1947)
  • «Сакавік» (1947)
  • «Беларускі пейзаж» (1951, 1955, 1956)
  • «Цішыня» (1954)
  • «У млына» (1954)
  • «Поўдзень» (1956)
  • «Хата рыбака» (1956)
  • «Возера Нарач» (1956)
  • «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач» (1957)
  • «Вясна» (1958)
  • сюіта «Поры года» (1958)
  • «Вечар у вёсцы» (1959)
  • трыпціх «На зямлі беларускай» (1952)
  • «Нёман» (1952)
  • «Пачатак сакавіка» (1952)
  • «Пескі» (1966)
  • «Беларускі матыў» (1967)
  • «Мінуўшчына» (1971)
  • «Нарач» (1971)
  • «Блакітны дзень», (1980)

Галерэя твораў на марках i канвертах[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заславская О. Виталий Константинович Цвирко. — М.: Советский художник, 1960. — 87 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17)
  • Віталь Канстанцінавіч Цвірка (Альбом). / уклад.: В. У. Вайцэхоўская, В. С. Каваленка, В. А.Архіпава і інш. — Мн.,: Беларусь, 2003. — 63 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0488-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]