Яўген Віктаравіч Осін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Віктаравіч Осін
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1964(1964-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 2018(2018-11-17) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, паэт-песеннік, гітарыст, кампазітар, аўтар-выканаўца, барабаншчык, шоўмен
Інструменты гітара, ударныя музычныя інструменты, вакал[d], percussion[d] і электрагітара
Жанры рок-н-рол, поп-рок, bubblegum music[d] і фолк-музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
e-osin.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Яўге́н Ві́ктаравіч О́сін (руск.: Евгений Викторович Осин; 4 кастрычніка 1964, Масква, СССР — 17 лістапада 2018, Масква, Расія) — савецкі і расійскі спявак, музыкант, аўтар песень[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Віктаравіч Осін нарадзіўся 4 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Яго бацька, Віктар Рыгоравіч Осін, працаваў вадзіцелем тралейбуса, па веравызнанні — адвентыст сёмага дня. Дзядзька Яўгена быў барабаншчыкам у ансамблі Леаніда Уцёсава. Калі Яўгену было 9 гадоў, яго бацькі развяліся. Пасля гэтага яго маці далі двухпакаёвую кватэру ў Тэкстыльшчыках, а бацька пераехаў у Чарапавец, дзе працаваў начальнікам аўтакалоны і ўзначальваў ячэйку адвентыстаў[2]. Ёсць малодшая сястра Альбіна.

Музыка захапіла Осіна ў чатырнаццаць гадоў, калі ён пачынае граць на барабанах у школьным ансамблі; затым ён прабуе вучыцца в музыкальнай школе, але кідае яе, не давучыўшыся. Пасля няскончанай вучобы на руках у Осіна было пасведчанне з інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, якое давала права працаваць кіраўніком самадзейнага ансамбля ўзроўню раённага дома культуры. У 1983 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Осін стае вегетарыянцам[3].

Сваю першую групу стварыў у 1986 годзе, у канцы 80-х супрацоўнічаў з групай «Брава». За кар’еру выпусціў 15 альбомаў.

Пік папулярнасці прыйшоўся на 90-я. Осін вядомы публіцы па песнях «Плача дзяўчына ў аўтамаце», «Восьмага сакавіка», «Качка», «Партрэт працы Пабла Пікасо», «Спадарожніца»[4].

Адно з самых яго вядомых выступленняў — у 1996 годзе ў Растове-на-Доне ў рамках перадвыбарнай кампаніі Барыса Ельцына, калі прэзідэнт Расіі выйшаў на сцэну і станцаваў разам з Осіным.

У 2017 годзе ў Осіна дыягнаставалі апошнюю стадыю алкагалізму, яго адправілі на лячэнне ў адну з клінік у Тайландзе. З гэтага часу ён практычна не мог самастойна перамяшчацца. У маі 2018 года артыст у інтэрв’ю распавядаў, што замяніў спіртное мотаспортам, аднак неўзабаве ён трапіў адразу ў дзве аварыі за тыдзень: адна адбылася на запраўцы, другі раз ён урэзаўся ў трактар.

17 лістапада 2018 года Яўген Осін памёр. Яму было 54 гады. Вядома, што артыст памёр у сябе дома. Афіцыйна прычына смерці не раскрываецца, але па некаторых даных, артыст, імаверна, памёр ад спынення сэрца, выкліканым ужываннем алкаголю[5].

Зноскі

  1. "Памёр спявак Яўген Осін". Звязда. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018.
  2. Яўген Осін — біяграфія, інфармацыя, асабістае жыццё (руск.)
  3. Яўген Осін — Мясаеды і вегетарыянцы (1999 г.) (руск.)
  4. "У Маскве памёр спявак Яўген Осін". БелСат. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018.
  5. "Памёр расійскі спявак Яўгеній Осін". Наша Ніва. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]