Яўген Кузьміч Казлоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Кузьміч Казлоў
Дата нараджэння: 2 жніўня 1937(1937-08-02) (82 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Яўген Кузьміч Казлоў (нар. 2 жніўня 1937, Магілёў) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1962 годзе БПІ. 3 1962 года працуе ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» (з 1984 намеснік дырэктара па архітэктуры) у галіне горадабудаўніцтва.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: жылы раён Аэрадром (19671970), мікрараёны № 11 (1978), № 12 (1979, у сааўтарстве), 17 (1986, у сааўтарстве), у жылым раёне Волатава, № 35 і Крышталь па вул. Ільіча (1975, у сааўтарстве) у Гомелі; прымаў удзел у праектаванні мікрараёнаў Рагачова, Рэчыцы, Светлагорска.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казлоў Яўген Кузьміч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.