Яўген Іванавіч Хвалей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Хвалей)
Яўген Іванавіч Хвалей
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1947(1947-01-01) (77 гадоў) ці 1947[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Яўген Іванавіч Хвалей (1 студзеня 1947, в. Белькаўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, крытык, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Хвалей (злева) і Мікола Шабовіч (справа) на Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 12 лютага 2015 г.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1965) працаваў будаўніком, у рэдакцыі стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Настаўнічаў, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», Мінскім абласным Доме народнай творчасці, на Беларускім радыё і тэлебачанні.

У 1985-? гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва».

Паэтычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы надрукаваў у 1963 г. (раённая газета «Прамень»).

У перыядычным друку выступае і як крытык. Укладальнік зборнікаў «Вершы» Якуба Коласа (1987), «Гары, агонь Кастрычніка» (1987), «Бацька наш Нёман» (2001) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ярына» (1979) — калектыўны паэтычны зборнік «Нашчадкі»
  • «Прычасце» (1983)
  • «Зялёны прамень аеру» (1987)
  • «Насціны гасціны» (1989) — вершаванай казкі для дзяцей
  • «Даруй, каханая…» (выд. «Чатыры чвэрці», 2023) — раман, апавяданні і эсэ[2]

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 17 лютага 2024.
  2. Яўгенія Шыцька Дараваць ці не? // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: Выдавецкі дом «Звязда», 2023-12-15. — В. 5259. — № 50. — С. 7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]