Мікола Шабовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Шабовіч
Mikola Shabovich - in a park - Minsk city - 2005 AD.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

4 студзеня 1959(1959-01-04) (59 гадоў)

Месца нараджэння:

вёска Бадзені, Мядзельскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Альма-матар:

БДПУ

Месца працы:

БДПУ

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, перакладчык, філолаг, педагог

Мова твораў:

беларуская мова

Дэбют:

1976[1]

Прэміі:

Рэспубліканская літаратурная прэмія «Залаты Купідон» (2009); медаль Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014); нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» (2014); памятны медаль «Паэт і воін Ігар Грыгор'еў (1923—1996)» (2015).

Лагатып Вікісховішча Выявы на Вікісховішчы

Мікола Шабовіч, Мікалай Віктаравіч Шабовіч (4 студзеня 1959, вёска Бадзені, Мядзельскі раён, БССР) — беларускі паэт, паэт-перакладчык, філолаг і педагог.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998). Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1966—1974 гг. вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Дзягілі (Мядзельскі раён, Мінская вобласць). У 1974—1976 гг. вучыўся і скончыў сярэднюю школу №1 горада Мядзеля[2].

У 1977—1981 г. вучыўся і скончыў філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». На першым курсе інстытута выкладчыкам у Міколы Шабовіча быў вядомы мовазнавец Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі[3].

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у 1981–1986 гг. настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна.

Пасля заканчэння аспірантуры (1989) выкладае з 1989 г.[4] родную беларускую мову ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэта імя Максіма Танка (БДПУ). Па сумяшчальніцтве ў 1992—2002 гг. працаваў загадчыкам літаратурна-драматычнай часткі Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філалагічных навук (2004). У 2008 г. атрымаў вучонае званне дацэнта.

Цяпер працуе на пасадзе дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, а таксама на пасадзе дацэнта кафедры сучасных еўрапейскіх моў БНТУ[5]. Даследуе аказіянальную лексіку ў мастацкіх тэкстах. Аўтар больш як 50 навуковых артыкулаў і манаграфіі «Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя» (2013). Сфера навуковых інтарэсаў — лексікалогія і дэрываталогія.

Паэтычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мікола Шабовіч у час афіцыйнай прэзентацыі сваёй кнігі «Прыколы ад Міколы» на XXII Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Мінску (Беларусь), 14 лютага 2015 г.

Стварае вершы на беларускай мове.

Першы верш Міколы Шабовіча быў надрукаваны ў 1976 г. у раённай газеце «Нарачанская зара»[6]. Свой першы зборнік вершаў «Сэрцатрасенне» аўтар падаў у выдавецтва «Мастацкая літаратура» у 1980-ыя гг., але з-за адмоўнай рэцэнзіі Рыгора Яўсеева зборнік не быў надрукаваны тады, што сам Шабовіч пазней прызнаў за рацыянальнае[7]. Сваю першую падборку з 17 вершаў пад назвай «Каб вымавіць: "Люблю!"» Мікола Шабовіч апублікаваў у калектыўным зборніку «Крыло» (1984)[8].

Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў:

  • «Дом» (1996)
  • «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996)
  • «Падары мне сваю адзіноту» (2002)
  • «Мая надзея» (2006)
  • «Хор болей не спявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэнні» (2008)
  • «Прыколы ад Міколы» (2015)
  • «Маладыя мроі маладога лета» (2017)

Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філасофская. Яна акумулюе як трагедыйнасць нашага часу, так і імгненні шчасця, радасць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасці — гэта тэма кахання, светлае пачуццё да Жанчыны. Акрамя таго паэт напісаў шмат прачулых вершаваных твораў пра свой родны Мядзельскі край, яскравыя літаратурныя пародыі, эпіграмы і прысвячэнні сваім калегам па пяру[9][10], гумарыстычныя вершы.

На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень[11]. Іх выконвалі Ірына Дарафеева, Алеся Гайдук, Алег Цівуноў, Дзмітрый Мінько і інш.[12] Некаторыя з іх гучалі на Нацыянальным фестывалі беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне і Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». З песняй «Я чакаю цябе» (словы Міколы Шабовіча, музыка Алены Атрашкевіч) Таццяна Валахановіч перамагла ў 2015 г. на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай паэзіі і песні ў Маладзечне. 30 песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазітар Мікалай Яцкоў[13]. Песня «Пад небам Радзімы» (словы Міколы Шабовіча, музыка Дзмітрыя Пятровіча) з 2017 г. увайшла ў рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча (Беларусь)[14].

Мікола Шабовіч — аўтар слоў гімна (2014) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Спрыяе развіццю маладых беларускіх паэтаў і празаікаў — удзельнікаў літаратурнай суполкі «Крокі».

З'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі са снежня 1998 г.[15], дзе ў апошнія гады з'яўляецца членам праўлення[16] Саюзу і старшынёй бюро секцыі сатыры і гумару[17].

Паэтычныя пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Апошнім часам актыўна працуе як перакладчык. Перакладае на беларускую мову творы рускіх паэтаў — Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна, Канстанціна Бальмонта, Ігара Грыгор'ева, Мікалая Рубцова, Анатоля Аўруціна, Юрыя Фатнева, Валянціны Паліканінай, Таццяны Лейкі і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кніга гумару «Хор болей не спявае» адзначана ў 2009 г. рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты Купідон» як лепшая кніга 2008 года ў намінацыі «Сатыра і гумар».

Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014) і нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» (2014)[18].

19 лістапада 2015 г. у Санкт-Пецярбургу ў ІРЛІ РАН (Пушкінскі Дом), на Другіх літаратурных чытаннях «Слова. Айчына. Вера» (2014, 2015), у ходзе міжнароднай навуковай канферэнцыі «Руская літаратура і праблемы этнакансалідацыі народа» быў узнагароджаны памятным медалём «Паэт і воін Ігар Грыгор'еў (1923—1996)» паводле рашэння Фонда памяці паэта Ігара Грыгор’ева — за вялікі ўклад у захаванне і развіцце культуры, рускай славеснасці, традыцый патрыятычнага выхавання, а таксама за вывучэнне і папулярызацыю творчай спадчыны Ігара Грыгор'ева (у т.л. пераклады паэзіі Ігара Грыгор’ева на беларускую мову)[19].

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Шабовіч, М.В. Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі / М.В.Шабовіч. – Дапаможнік. – Мінск : БДПУ, 2007. – 54 с.
  • Шабовіч, М.В. Беларуская мова і культура маўлення: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. – Мінск : Права і эканоміка, 2011. – 46 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М.В. Сучасная беларуская мова: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. – Мінск : Права і эканоміка, 2011. – 47 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М.В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя: манаграфія / М.В. Шабовіч; навук.рэд. П.А.Міхайлаў. – Мінск : Логвінаў, 2013. – 198 с.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Шабовіч, М.В. Сустрэча з пісьменнікам як сродак выхавання моладзі / М.В. Шабовіч // Роднае слова. – 2005. – №7. – С. 94.
  • Шабовіч, М.В. “Беларускай душы матыў...”: Грамадзянская лірыка Навума Гальпяровіча / М.В. Шабовіч // Роднае слова. – 2005. – №11. – С. 121–123.
  • Шабовіч, М.В. Некаторыя выпадкі множнай матывацыі аказіянальных лексем у беларускіх мастацкіх тэкстах 20–30-х гг. ХХ ст. / М.В. Шабовіч // Пісьменнік – мова – стыль: Матэрыялы ІІІ Міжнарод. навук. канф., Мінск, 29–30 верасня 2005 г. / Бел. дзярж. ун-т. – Мінск, БДУ, 2005. – С. 220–223.
  • Шабовіч, М.В. Аказіянальныя прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальныя дзеясловы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20–30-х гг. ХХ ст. / М.В. Шабовіч // Пісьменнік – мова – стыль: Матэрыялы ІІІ Міжнарод. навук. канф., Мінск, 29–30 верасня 2005 г. / Бел. дзярж. ун-т. – Мінск, БДУ, 2005. – С. 223–226.
  • Шабовіч, М.В. Аказіянальныя назоўнікі, утвораныя спосабам чыстага складання, у беларускіх мастацкіх тэкстах 20–30-х гг. ХХ ст. / М.В. Шабовіч // Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі: Матэрыялы Міжнарод. навук. канф. / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 19–20 лістапада 2005 г. – Мінск: Права і эканоміка, 2006. – С. 303–306.
  • Шабовіч, М.В. Аказіянальныя прэфіксальна-суфіксальныя дзеясловы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гг. ХХ ст. / М.В. Шабовіч // Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі слвавянскіх моў: Зб. нав. артыкулаў. – Мазыр, УА МДПУ. – 2006. – С. 80–83.
  • Шабовіч, М.В. “Як песня...” (Развагі пра паэзію Міхася Башлакова) / М.В. Шабовіч // Полымя. – 2006. – №9. – С. 199–203.
  • Шабовіч, М.В. Адценні колераў і не толькі...: Аказіянальныя прыметнікі-кампазіты з падпарадкавальнымі адносінамі асноў у беларускіх мастацкіх тэкстах 20–30-х гг. ХХ ст. / М.В. Шабовіч // Роднае слова. – 2007. – №3. – С. 19-21.
  • Шабовіч, М.В. “Хай будзе свята...” (Штрыхі да творчага партрэта Навума Гальпяровіча) / М.В. Шабовіч // Маладосць. — 2007. — №9. — С. 101–108.
  • Шабовіч, М.В. “І прагне нематы стамлёная душа..” (рэцэнзія на зборнік вершаў І. Пракаповіча “Луска вечнасці”) / М.В. Шабовіч // ЛіМ. — 2007. — 19 кастрычніка.
  • Шабовіч, М.В. АБВЕСКАВАЦЬ–АШЛЮБАВАЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя / М.В. Шабовіч // Роднае слова. — 2008. — №6. – С. 48–49.
  • Шабовіч, М.В. Аказіянальныя складана-нульсуфіксальныя прыметнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя / М.В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : зб. навук. арт. – Мінск: БДПУ, 2009. – С. 170–173.
  • Шабовіч, М.В. БАГАТАДУМНА – БЯСХЛЕБНА: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя / М.В. Шабовіч // Роднае слова. — 2009. — №12.
  • Шабовіч, М.В. Аказіянальныя складана-нульсуфіксальныя назоўнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя / М.В. Шабовіч //Сёмыя Танкаўскія чытанні. Да 95-годдзя Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка: зб. навук. арт. – Мінск : БДПУ, 2010. – С. 242–244.
  • Шабовіч, М.В. Аўтарская словатворчасць як адна з крыніц узбагачэння лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы / М.В. Шабовіч // Весці БДПУ. — 2010. — №3. – С. 66–70.
  • Шабовіч, М.В. Аказіянальныя суфіксальныя прыметнікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя / М.В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: Зб. навук. артыкулаў да 60-годдзя П.А.Міхайлава.– Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 280–282.
  • Шабовіч, М.В. ВАЛАЦУЖЫЦЬ–ГУСЛЯРЫЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя / М.В. Шабовіч // Роднае слова. – 2010. – №12.– С. 42–43.
  • Шабовіч, М.В. Назоўнікі-наватворы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя: прэфіксальныя, прэфіксальна-суфіксальныя і прэфіксальна-нульсуфіксальныя лексемы / М.В. Шабовіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: Зб. навук. артыкулаў. – Мінск : Права і эканоміка, 2011. – С. 245–247.
  • Шабовіч, М.В. ДАЙЛІДЗІЦЬ–ЖЫЦЦЯВЕЯЦЬ: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя / М.В. Шабовіч // Роднае слова. – 2012. – №4. – С. 56–57.
  • Шабовіч, М.В. ЗААГНІЦЬ – З’ЯРМІЦЬ: Аказіянальная лексіка 20-х – 30-х гг. ХХ ст. / М.В. Шабовіч // Роднае слова. – 2013. – №4. – С. 39–40.

Сеціўная актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Николай Викторович Шабович
  2. Паводле інфармацыі з сацыяльнай сеткі. Гл.: акаунт Міколы Шабовіча ў сацыяльнай сетцы (другі) // ok.ru
  3. Мікола Шабовіч: ПАЦЕРКІ ЎСПАМІНАЎ
  4. Николай Викторович Шабович
  5. Шабович Николай Викторович
  6. Николай Викторович Шабович
  7. Мікола Шабовіч: ПАЦЕРКІ ЎСПАМІНАЎ
  8. Мікола Шабовіч: ПАЦЕРКІ ЎСПАМІНАЎ
  9. Навінкі беларускай літаратуры
  10. Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”
  11. Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”
  12. Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”
  13. Мікола Шабовіч: ПАЦЕРКІ ЎСПАМІНАЎ
  14. Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”
  15. Мікола Шабовіч: ПАЦЕРКІ ЎСПАМІНАЎ
  16. МУЗА В ТЕХНИЧЕСКОМ ИНТЕРЬЕРЕ
  17. Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”
  18. Творчая імпрэза паэта Міколы ШАБОВІЧА “Я да цябе прапісаны, мой край!”
  19. Памятная медаль «Поэт и воин Игорь Григорьев (1923-1996)»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]