Яўген Сяргеевіч Шатохін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яўген Шатохін)
Jump to navigation Jump to search
Яўген Сяргеевіч Шатохін
Дата нараджэння:

25 лютага 1947(1947-02-25)

Месца нараджэння:

Пінск, БССР

Дата смерці:

22 студзеня 2012(2012-01-22) (64 гады)

Месца смерці:

Пінск, Беларусь

Месца пахавання:

Пінск

Грамадзянства:

Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь

Род дзейнасці:

мастак

Яўген Сяргеевіч Шатохін (25 лютага 1947, Пінск — 22 студзеня 2012, Пінск) — беларускі мастак, педагог, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін горада Альберт (Францыя), былы член праўлення Беларускага Саюза Мастакоў, уваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня». З пачатку 1990-х гадоў член сейма КХП-БНФ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1972 г. — удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выстаў (акварэль, малюнак, афорт, літаграфія),
  • 1965—1973 г.г — атрымаў адукацыю ў Арлоўскім педагагічным інстытуце і Харкаўскім мастацка-прамысловым інстытуце (сучасная Украінская Акадэмія дызайну і мастацтваў),
  • 1982 г. — член Саюзу мастакоў СССР,
  • 1985 г. — Ганаровая Грамата Саюзу мастакоў Расіі,
  • 1991 г. — член Беларускага Саюза мастакоў,
  • 1988 г. — заснавальнік і дырэктар дзіцячай школы выяўленчага мастацтва ў г. Пінску,
  • 1989 г. — 1991 г.г. — член Праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі,
  • 1990 г. — 1999 г.г. — дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў — старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту,
  • 1992 г. — стыпендыят майстэрні «Альтэна» ў г. Альтэна (Германія),
  • 1993 г. — Медаль Conseiller General a Corbie (France),
  • 1997 г. — звольнены з пасады дырэктара школы па палітычных матывах,
  • 1997 г. — Прыз Соnsieller General a Peronne (France),
  • 1999 г. — судовы пераслед уладай за палітычную дзейнасць
  • 2002 г. — Прыз Нацыянальнай Асамблеі (France),
  • 2003 г. — Прыз Соnsieller General a Peronne (France),
  • 2003 г. — званне Ганаровага грамадзяніна горада Albert (France),
  • 2004 г. — Медаль горада Peronne (France),
  • 2004 г. — член Праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў,
  • 2004 г. — Медаль Беларускага Саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»,
  • 2008 г. — Медаль i Спецыяльны дыплом на выставе «L’art du Tamp» у г. Ribemont sur Апсге (Францыя),
  • 2010 г. — абраны ва ўпраўленне Беларускага Саюза мастакоў.

Памёр 22 студзеня 2012 года[заўв 1]. Пахаваны ў Пінску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Цыкл «Па Беламор’і» (малюнак, літаграфія, лінарыт, 1977—1981 г.г.);

Нізкі: «Паўночная вёска» (літаграфія, 1972 г.), «Засваенне Поўначы» (Літаграфія, 1973 г.) «Час палёту» (літаграфія, 1981 г.), «Паўночнае надвор’е» (малюнак,1984 г.), «Была вайна…» (афорт, 1984 г.), «Суханскія навальніцы» (малюнак, 1985 г.), «Блізкасць космасу» (афорт, 1985 г.), «Спатканне з восенню» (малюнак,1986 г.), «Вяртанне дамоў» (малюнак, 1988 г.), «Краявіды чыстай зоны» (малюнак, 1989 г.), «У Паўночнай Францыі» (акварэль, 1992—2001 г.г.), «Блакітны бераг у Правансе» (малюнак, 1997 г.), «Мой горад»(акварэль,1997-1998 г.г.), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча» (малюнак, 1999 г.), «Гарбузовая восень»(малюнак, 1999 г.), «Палескія вандроўкі» (малюнак, 1998—2001 г.г.), « Неба і зямля Фердынанда Рушчыца»(малюнак,2000 г.), «Маўклівыя сведкі. Прысвячаецца 80 угодкам Слуцкага Збройнага Чыну» (малюнак, 2000 г.), «Парыжскія масты» (малюнак, 2001 г.), «Я нарадзіўся тут …»(малюнак, 2001 г.), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча-II» (малюнак, 2001 г.), «На сваёй зямлі» (малюнак,2002 г.), «Grand guerre. Памяць» (малюнак,2002 г.), «Peronne — ville sur Somme», (афорт, 2003 г.), «Chemin de memoir», (афорт, 2003 г.), «Землякі Васіля Быкава», (малюнак, 2004 г.), «Цішыня ў Бычках» (малюнак, 2004 г.), «Прыпяцкія сюжеты. Прысвячаецца У.Караткевічу», (малюнак, 2005 г.), «На шляху памяці», (акварэль, 2005 г.), «Вушацкія аўтографы», (малюнак, 2006 г.), «Янаўскія росы», (малюнак, 2006 г.), «Па слядох Напалеона Орды», (малюнак, 2006 г.), «Першы снег у Валодзькаве», (малюнак, 2007 г.)

Месцазнаходжанне твораў[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Палац Сапегаў
  • Маўклівыя сведкі
  • Па-над Прыпяццю
  • Дарога на Брэст
  • Марочыўшчына
  • Крыж у Церабні
  • У маім горадзе
  • Сакавік у Пінску
  • Светлая восень
  • Масток у Кудрычах
  • У Вуйвічах
  • На сваёй зямлі
  • Мой горад
  • Могілкі ў Ліплянах
  • Кастрычнік на Ясельдзе

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2018 года Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» прапанавала ўладам Пінска і мясцоваму Савету дэпутатаў надаць імя Яўгена Шатохіна гарадской мастацкай школе[3]. Ініцыятыва не атрымала падтрымку чыноўнікаў[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У 2017 годзе ў Пінску ўлады адмовіліся на афіцыйным узроўні адзначаць 70-годдзе Яўгена Шатохіна[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]