Яўген Юр’евіч Клапоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Клапоцкі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Юр’евіч Клапоцкі
Нарадзіўся 12 жніўня 1993(1993-08-12)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Віцебск
Нумар 12
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 68 (2)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Віцебск 24 (3)
Нацыянальная зборная**
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (1)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 25 (1)
2017 Сцяг Беларусі Беларусь B 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017.

Яўген Клапоцкі (нар. 12 жніўня 1993, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2011 года гуляў за асноўны склад брэсцкага «Дынама». У красавіку 2013 года, пасля зыходу з клуба Віталя Гайдучыка, стаў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам брэсцкага клуба[2]. У ліпені 2013 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў тры месяцы. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2013 года і зноў замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2014 года капітанства ў камандзе перайшло да Рамана Васілюка, але Клапоцкі застаўся асноўным цэнтральным абаронцам. Аднак, у чэрвені 2014 года атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезону. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У маі 2015 года зноў атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў верасні быў пераведзены ў дубль[4]. У снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Клапоцкаму статус свабоднага агента[5].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У складзе жодзінскага клуба неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. Дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі 2016, забіўшы пераможныя мячы ў чвэрцьфінале супраць мінскага «Дынама» і паўфінале супраць «Мінска». 14 ліпеня 2016 года трапным ударам са штрафнога прынёс «Тарпеда-БелАЗ» гасцявую перамогу над «Дэбрэцэнам» у Лізе Еўропы (2:1). Дзякуючы паспяховай гульні за жодзінскі клуб стаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі, хоць у 2016 годзе так і не дэбютаваў за яе.

У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[7]. У сезоне 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргуючыся ў складзе з іншымі футбалістамі. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].

У лютым 2018 года стаў іграком «Віцебска»[9], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У яе складзе ў студзені 2014 выступаў на Кубку Садружнасці, дзе дапамог зборнай Беларусі заняць трэцяе месца (забіў 3 галы на турніры).

У 2016 годзе прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі, але так і не згуляў за яе. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]