Яўхім Майсеевіч Кроль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўхім Майсеевіч Кроль
руск.: Ефим Моисеевич Кроль
Яўхім Кроль, 1927 г.
Яўхім Кроль, 1927 г.
Род дзейнасці ваенны, міліцыянер
Дата нараджэння 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1940(1940-01-21)
Месца смерці
Месца пахавання
  • невядома
Грамадзянства
Месца працы
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўхі́м Майсе́евіч Кроль (1887, Масква[1]21 студзеня 1940, НКУС, СССР) — супрацоўнік органаў правапарадку і НКУС Беларускай ССР і СССР, маёр міліцыі (1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і служачых, неўзабаве разам з бацькамі пераязджае ў Магілёў[1]. Ва ўзросце 13 гадоў ўступіў у яўрэйскую сацыялістычную партыю Бунд. Вучыўся ў гарадскім вучылішчы горада Вількамір Ковенскай губерні, адкуль выключаны за раскіданне пракламацый. У 1908—1911 гадах вучыцца ў электратэхнічнай школе горада Адэсы, па заканчэнні якой уладкоўваецца электраманцёрам у Екацярынбургу[1].

Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года сустракае ў Екацярынбургу, дзе займаў пасаду старшыні кацярынбургскай арганізацыі Бунд. У 1918 годзе ўступае ў РКП(б), член Екацярынбургскага выканаўчага камітэта. У снежні 1918 года накіраваны бальшавіцкім урадам у Менск на пасаду начальніка міліцыі і старшыні губернскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і службовымі злачынствамі. З верасня 1919 года на савецкіх пасадах у Екацярынбургу. З красавіка 1920 года на Заходнім фронце, спачатку займае пасаду рэвізора па абследаванні рэвалюцыйных камітэтаў ад 16-й арміі, потым начальнікам асобага аддзела 10-й дывізіі 16-й арміі[1].

Беларуская ССР[правіць | правіць зыходнік]

З абвяшчэннем незалежнасці Беларускай ССР у 1920 годзе заняў пасаду старшыні рэвалюцыйнага ваеннага трыбунала, член ЦВК на III Усебеларускі з’езд саветаў. Намеснік наркама юстыцыі Беларускай ССР, старшыня Вярхоўнага Суда Беларускай ССР. У лістападзе 1921—1922 гадоў загадчык Галоўнага ўпраўлення міліцыі (ГУМ) НКУС БССР, адначасова ў 1921—1922 гадах загадчык Цэнтральным упраўленнем крымінальнага вышуку ГУМ НКУС БССР, пасля начальнік Упраўлення міліцыі і крымінальнага вышуку БССР і (з 1925 года) начальнік Адміністрацыйна-арганізацыйнага ўпраўлення НКУС БССР, адначасова быў начальнікам адміністрацыйнага аддзела Менскага акрвыканкама і начальнікам Менскай акруговай міліцыі[2].

У 1925 годзе кіраваў аперацыяй па знішчэнні антыбальшавіцкага фармавання Васіля Шаўчэнкі на Магілёўшчыне.

З 1926 года начальнік Галоўнага ўпраўлення міліцыі і крымінальнага вышуку НКУС БССР, з 1931 года старшыня Вярхоўнага Суда БССР і па сумяшчальніцтве намеснік народнага камісара юстыцыі БССР.

З 1933 года начальнік палітычнага аддзела МТС у Дзяржынскім раёне БССР. У 1935— кастрычніку 1935 года сакратар Дзяржынскага райкама КП Беларусі, пасля ў распараджэнні ЦК ВКП(б), адначасова ў 1931—1935 гадах быў на асобым уліку АДПУ—НКУС СССР[2].

Казахская АССР. Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

З снежня 1935 года начальнік Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі (УРСМ) УНКУС па Казахскай АССР, у красавіку 1936 года — студзені 1937 года начальнік УРСМ і памочнік начальніка УНКУС па Казахскай АССР, потым начальнік УРСМ і памочнік наркама ўнутраных спраў Казахскай ССР (па міліцыі), адначасова начальнік Алма-Ацінскай школы РСМ НКУС[2].

У сакавіку 1938 года звольнены з займанай пасады, у траўні 1938 года звольнены з органаў РСМ НКУС СССР. З траўня 1938 года начальнік Усходне-Сібірскага дарожнага трэста Галоўнага ўпраўлення шасэйных дарог НКУС СССР. Пазней рэпрэсаваны паводле сталінскіх спісаў[3][4], арыштаваны і 19 студзеня 1940 года Вярхоўнай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Пасмяротна рэабілітаваны[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (12 лістапада 1925)[4], Ордэн Чырвонага Сцяга (28 снежня 1927).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Кароткі нарыс гісторыі міліцыі 1927, с. 169.
  2. а б в г Евреи в НВКД СССР 2017.
  3. Сталинские списки(недаступная спасылка). web.archive.org (4 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 сакавіка 2024.
  4. а б Первая и последняя награда БССР(недаступная спасылка). web.archive.org (18 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2016. Праверана 15 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крэйнін І., Власаў В., Потэс В. Кароткі нарыс гісторыі міліцыі Беларусі, 1917—1927 / пад. рэд. А. Сташэўскага. — Менск, 1927. — 227 с.
  • Михаил Антанасович Тумшис, Вадим Анатольевич Золотарев. Евреи в НКВД СССР 1936—1938 гг: опыт биографического словаря. — 2. издание, исправл. и дополн.. — Москва: Университет Дмитрия Пожарского, 2017. — 824 с. — (Серия «Холодная война»). — ISBN 978-5-91244-178-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]