Яўген Аляксандравіч Карнавухаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. А. Карнавухаў)
Яўген Аляксандравіч Карнавухаў
Дата нараджэння 23 лютага 1917(1917-02-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1984(1984-02-23)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1251904

Яўген Аляксандравіч Карнавухаў (23 лютага 1917, Масеева, Наваржэўскі раён, Пскоўская вобласць, Расія — 23 лютага 1984) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларускай ССР (1955).[2][3]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут (1939). Працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі (1939—1941, 1945—1964), з 1964 года ў Маскоўскім тэатры імя Маякоўскага. У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Выканаўца героіка-рамантычных і характарных роляў. У творчасці спалучаў востры сцэнічны малюнак з эмацыянальнасцю выканання. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Эдмунд («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Барыс Гадуноў («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога), Камандзір карабля («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Эдлай Гамільтан («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Мдывані).

Зняўся ў беларускіх кінафільмах «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]