Перайсці да зместу

1-я гвардзейская мотастралковая дывізія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я гвардзейская мотастралковая дывізія
Гады існавання 19262002
Краіна  СССР
 Расія
Тып Пяхота
Удзел у
Знакі адрознення Савецкая гвардыяОрдэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені

1-я гвардзейская мотастралковая Пралетарская Маскоўска-Мінская ордэна Леніна, двойчы Чырванасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія — матарызаваная стралковая дывізія РСЧА, Узброеных сіл СССР, а пасля распаду СССР — Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Прымала ўдзел у Прыбалтыйскай кампаніі (1940), Вялікай Айчыннай вайне (1941—1945), Аперацыі «Дунай» (1968) і Першай чачэнскай вайне (1994—1996).

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны дывізія ўдзельнічала ў абарончай аперацыі ў Беларусі, Смаленскай аперацыі: абарончыя баі на рацэ Бярэзіне (горад Барысаў), на аршанскім напрамку і пад Магілёвам.

У 1941 годзе ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны была знішчана пад Магілёвам і Смаленскам і перафарміравана зноўку з тым жа нумарам і з захаваннем усіх узнагарод і ганаровых найменняў. 21 верасня 1941 года пад баявыя заслугі асабістага складу стала гвардзейскай.

На працягу зімы 1943—44 гадоў дывізія вяла цяжкія наступальныя баі на віцебскім напрамку. 13 ліпеня 1944 года за бяспрыкладны подзвіг пры вызваленні сталіцы Беларусі горада Мінска дывізія атрымала найменне «Мінская». За мужнасць і гераізм пры фарсіраванні ракі Нёман 11 воінаў-гвардзейцаў былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

1 чэрвеня 2002 года ў сувязі з рэфармаваннем дывізія была ператворана ў 7-ю гвардзейскую асобную мотастралковую брыгаду з захаваннем за яе ўсіх ганаровых найменняў і баявых узнагарод. У 2010 годзе брыгада ператворана ў 7-й гвардзейскі асобны мотастралковы Пралетарскі Маскоўска-Мінскі ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжны ордэнаў Суворава і Кутузава полк берагавых войскаў Балтыйскага флоту.