Перайсці да зместу

Абарона Барысава (1941)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абарона Барысава 1941
Асноўны канфлікт: Абарончая аперацыя на Беларусі (1941)
Дата 30 чэрвеня 1941 — пачатак ліпеня 1941
Месца Барысаў, БССР
Вынік

Тактычная перамога Германіі

Затрымка нямецкага наступу на маскоўскім кірунку
Праціўнікі
Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх Сцяг СССР СССР
Камандуючыя
Сцяг Нацысцкай Германіі Г. Гудэрыян

Сцяг Нацысцкай Германіі І. Лемельзен
Сцяг Нацысцкай Германіі В. Нерынг

Сцяг СССР І. З. Сусайкоў

Сцяг СССР В. А. Юшкевіч
Сцяг СССР Я. Р. Крэйзер

Сілы бакоў
18-я танкавая дывізія 1-я Маскоўская дывізія

Абарона Барысава — баявыя дзеянні 1-й Маскоўскай дывізіі і іншых падраздзяленняў Чырвонай Арміі ўздоўж шашы Мінск-Масква ў канцы чэрвеня і пачатку ліпеня 1941 года ў час Вялікай Айчыннай вайны.

З 29 чэрвеня 1941 г. абарончыя баі ў раёне Барысава вялі курсанты Барысаўскага танкавага вучылішча (начальнік вучылішча — карпусны камісар I. З. Сусайкаў); зводная дывізія з воінаў, якія адышлі з раёна Мінска (пераважна падраздзяленні 13‑й арміі); з 30 чэрвеня — 1‑я Маскоўская мотастралковая дывізія (палкоўнік Я. Р. Крэйзер). У горадзе і ўздоўж шашы Мінск — Масква 3 дні ішлі жорсткія баі, з двух бакоў у іх удзельнічала каля 300 танкаў. Барысаў акупіраваны 2 ліпеня 1941 года[1].

Дзеянні ў рухомай абароне дазволілі затрымаць прасоўванне ўдарных частак вермахта на Маскву і далі магчымасць разгарнуць абарону другога стратэгічнага эшалона РСЧА ў верхнім цячэнні Дняпра.