11-я армія (Расійская імперыя)
Выгляд
(Пасля перасылкі з 11-я армія, Расійская імперыя)
11-я армія (палявая) 11А | |
---|---|
Гады існавання | верасень 1914 года — пачатак 1918 года |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | гл. спіс франтоў |
Тып | армія |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. Галоўнакамандуючыя |
11-я армія, 11-я палявая армія (11 А, 11 ПА) — фарміраванне (агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне, палявая армія) Рускай імператарскай арміі, падчас Першай сусветнай вайны.
Да 14 кастрычніка 1914 года называлася Блакаднай арміяй (Асаднай арміяй[1][2]), пераназваная ў 11-ю армію загадам па Паўднёва-Заходняму фронту (ПЗФ) № 155.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У розны час у яе ўваходзілі 1-ы і 2-і гвардзейскія, 5-ы, 6-ы, 7-ы, 8-ы, 17-ы, 18-ы, 22-і, 23-і, 25-ы, 32-і, 45-ы, 49-ы армейскі, 5-ы Сібірскі армейскі, гвардзейскі кавалерыйскі, 3-і, 5-ы і 7-ы кавалерыйскія карпусы.
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
- Палявое ўпраўленне (штаб)
- упраўленне загадчыка аўтамабільнай часткай арміі, з 1915 года
- упраўленне начальнікаў інжынераў арміі, з 6 лютага 1916 года
- упраўленне інспектараў артылерыі арміі, з 5 сакавіка 1916 года
- аддзел па дэмабілізацыі штаба арміі, у 1917 годзе
- у штаб армій быў прызначаны ваенны камісар Часовага ўрада, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- XXXII армейскі корпус
- V Сібірскі армейскі корпус
- V армейскі корпус
- XXV армейскі корпус
- VI армейскі корпус
- Гвардзейскі кавалерыйскі корпус
Удзел у баявых дзеяннях
[правіць | правіць зыходнік]- 09.1914 — 09.03.1915 — аблога і ўзяцце крэпасці Перамышль
- 05.1915 — 10.1915 — адступленне з Галіцыі
- 12.1915 — баі на рацэ Стрып
- 05.1916 — 09.1916 — Брусілаўскі прарыў, львоўскі кірунак
- 06.1917 — наступ на львоўскім кірунку
На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Праскураве. У студзені — сакавіку 1918 года армія была дэмабілізавана, а затым расфарміраваная.
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- 21.10.1914 — 5.04.1915 генерал ад інфантэрыі Андрэй Мікалаевіч Селіванаў;
- 5.04.1915 — 19.10.1915 генерал ад інфантэрыі Дзмітрый Рыгоравіч Шчэрбачоў;
- 25.10.1915 — кастрычнік 1916 генерал ад кавалерыі Уладзімір Віктаравіч Сахараў;
- кас. 1916 — 20.12.1916 генерал ад інфантэрыі Уладзіслаў Напалявонавіч Клямбоўскі;
- 20.12.1916 — 5.04.1917 генерал ад інфантэрыі Дзмітрый Васільевіч Баланін;
- 15.04.1917 — 21.05.1917 генерал-лейтэнант Аляксей Яўгенавіч Гутар;
- 22.05.1917 — 4.06.1917 генерал ад інфантэрыі Іван Іванавіч Фядотаў;
- 4.06.1917 — 9.07.1917 генерал ад кавалерыі Іван Георгіевіч Эрдэлі;
- 9.07.1917 — 19.07.1917 генерал ад інфантэрыі Пётр Сямёнавіч Балуеў;
- 19.07.1917 — 29.08.1917 в. а., генерал-лейтэнант Фёдар Сяргеевіч Рэрберг;
- 9.09.1917 — 1.12.1917 генерал-лейтэнант Міхаіл Мікалаевіч Промтаў;
- 12.12.1917 — 03.1918 генерал-лейтэнант Уладзімір Канстанцінавіч Токарэўскі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Головин Н. Н. Военные усилия России в Мировой войне. — Париж: Т-во объединённых издателей, 1939 год;
- Большая советская энциклопедия, Третье издание, Москва (М.), «Советская энциклопедия», 1969 — 1978 годов;
- Советская военная энциклопедия : ([в 8 т.]) / председ. Гл. ред. комиссии А. А. Гречко (т. 1, 8), Н. В. Огарков (т. 2—7). — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976—1980.;
- Военный энциклопедический словарь, М., Военное издательство Министерства обороны СССР, 1984 год, 863 с. с илл.;
- Под общей редакцией кандидата военных наук, профессора АВН генерал-полковника Г. Ф. Кривошеева, Россия и СССР в войнах XX века, Потери вооружённых сил, Статистическое исследование, Москва, ОЛМА-ПРЕСС, 2001 год;
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Волкова И. Русская армия в русской истории. — М.: Яуза, Эксмо, 2005. — 640 с. — ISBN 5-699-09557-8.
- Граф Келлер: Антология / Предисловие В. Ж. Цветкова. — М.: Посев, 2007. — 1162 с. — (Белые воины). — ISBN 5-85824-170-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Русская армия в Великой войне: Стратегический очерк войны 1914-1918 гг. Часть 2.
- Сайт артофвар, Олег Абрамов, Первая Мировая война (1914-1918): 1914 год, сентябрь. Архівавана 25 жніўня 2013.
- Формирования стран-участниц Первой мировой войны: Россия. Архівавана 21 жніўня 2017.