17-я партызанская брыгада
17-я партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 457 партызан |
Дыслакацыя | Дрыбінскі, Чавускі, Прапойскі, Быхаўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. І. Кітаеў |
17-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе 4-га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць» (у чэрвені 1943 група атрада былой партызанскай брыгады «Звязда» ўвайшла ў полк як 4-ы батальён). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Прапойскага і Быхаўскага раёнаў. 1 кастрычніка і 2 снежня 1943 года брыгада (457 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 122-і атрад;
- 123-і атрад;
- 124-ы атрад.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- М. І. Кітаеў.
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- П. С. Равянкоў.
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Б. А. Сяргееў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 1942 — лютым 1943 гадоў партызаны групы атрадаў правялі 16 баёў з немцамі, якія імкнуліся прарвацца ў зону дыслакацыі партызан. У аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунцы Магілёў — Крычаў падарвалі больш за 570 рэек. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях з немцамі ў Быхаўскім раёне, потым разгрупіраваліся на асобныя падраздзяленні, якія вялі манеўраныя абарончыя баі. 1 кастрычніка і 2 снежня брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.