Партызанскі полк «Трынаццаць»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Партызанскі полк «Трынаццаць»
Гады існавання 1942—1944
Краіна Flag of the Byelorussian SSR (1940).svg Беларуская ССР
Падпарадкаванне Заходні штаб партызанскага руху (1942—1943)
Беларускі штаб партызанскага руху (1943—1944)
Тып партызаны
Функцыя змаганне з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 2169 чал. (кастрычнік 1943 года)
Дыслакацыя Мсціслаўскі, Крычаўскі, Чавускі, Быхаўскі, Прапойскі, Бялыніцкі, Бярэзінскі, Шклоўскі, Круглянскі, Крупскі і Талачынскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. У. Грышын(руск.) бел.

Партызанскі полк «Трынаццаць» дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай вобласці РСФСР, Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей Беларускай ССР.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1941 года ў в. Фаміна Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці на базе групы ваеннаслужачых, якія не выйшлі з тылу, і з мясцовых жыхароў пачаў арганізоўвацца атрад. Спачатку ён называўся па прозвішчы камандзіра, а з красавіка 1942 г. — атрад «Трынаццаць». 1314 лютага 1942 года атрад С. У. Грышына ўдзельнічаў у вызваленні горада Дарагабуж. Да лета 1942 года атрад колькасна вырас, усталяваў сувязь са штабам партызанскага руху пры Ваенным савеце Заходняга фронту і па яго распараджэнню ў чэрвені 1942 года разгарнуўся ў полк «Трынаццаць», у складзе 1-га, 2-га і 3-га батальёнаў. 30 ліпеня 1942 г. загадам Смаленскага абкама УКП(б) у палку арганізаваны дыверсійна-разведвальны атрад «Мікіты Камень» агульнай колькасцю 52 партызана (камандзір — Фёдар Ігнатавіч Цесар, камісар — Васіль Андрэевіч Самсонаў, начальнік штаба — Васіль Ягоравіч Гамазаў). У верасні 1942 г. атрад расфарміраваны, а яго асабісты склад уліты ў падраздзяленне разведкі палка. 31 ліпеня ў складзе палка быў створаны партызанскі атрад Івана Сяргеевіча Полбіна, які ў верасні 1942 года падчас нямецкай антыпартызанскай аперацыі выйшаў у савецкі тыл.

У ліпені 1942 года полк падпарадкаваўся Заходняму штабу партызанскага руху на тэрыторыі Смаленскай вобласці. З красавіка 1943 года пачаў дзейнічаць у Мсціслаўскім, Крычаўскім, Чавускім, Быхаўскім, Прапойскім, Бялыніцкім, Бярэзінскім, Шклоўскім, Круглянскім, Крупскім і Талачынскім раёнах; у аператыўным тыле 4-й і 9-й армій вермахта. У чэрвені 1943 г. з атрада і асобных груп Горацкага раёна быў створаны 4-ы батальён (у жніўні 1943 года вылучаны для фарміравання 17-й брыгады). У маі і чэрвені 1943 года арганізаваны атрады 1-ы і «Беларусь», якія ў жніўні і верасні 1943 года былі пераўтвораны адпаведна ў 5-ы і 6-ы батальёны. У верасні з партызан, вылучаных 5-м батальёнам, утвораны атрад «За Радзіму», які ў кастрычніку падчас карнай аперацыі супраць партызан расфарміраваны, яго асабісты склад перададзены для ўзмацнення 6-га батальёна. У сакавіку 1943 года у полк уключаны асобны дыверсійны атрад «Перамога» (пазней 13-ы).

Полк вёў абарончыя, сустрэчныя і наступальныя баі ў раёне Дзямідава (верасень 1942), Касплі, Манастыршчыны (сакавік 1943). 23 кастрычніка 1943 года прыказам начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху полк, без атрада «Перамога», падпарадкаваны Беларускаму штабу партызанскага руху. Ва ўмовах блакады 19 дзён вёў цяжкія абарончыя баі ў Быхаўскім і Прапойскім раёнах. У красавіку—верасні 1943 года і красавіку—маі 1944 года разграмілі каля 20 нямецкіх апорных пунктаў, у маі 1943 года — чыгуначную станцыю Чавусы. У жніўні—верасні 1943 года на чыгуначных участках Магілёў — Крычаў, Орша — Крычаў падарвалі больш за 2 тыс. рэек.

1 чэрвеня 1944 года полк разгорнуты ў асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1 чэрвеня 1944 года[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 батальён;
  • 2 батальён;
  • 3-і батальён;
  • 5-ы батальён;
  • 6-ы батальён;
  • атрад «Перамога»

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На заходняй ускраіне вёскі Дабужа 9 мая 1966 года быў адкрыты мемарыял партызанскай славы «Курган Бессмяротнасці».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]