17-я армія (Германская імперыя)
17. Armee 17 Армія | |
---|---|
ням.: 17. Armee | |
Гады існавання | 1 лютага 1918 — 19 студзеня 1919 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
17-я а́рмія (ням.: 17. Armee / Armeeoberkommando 17 / A.O.K. 17) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана 2 лютага 1918 года ў Францыі на базе 14-й арміі. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце.
Гісторыя баявых дзеянняў
[правіць | правіць зыходнік]17 армія была адной з трох армій (разам з 18-й і 19-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы армій Рупрэхта Баварскага.
Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года
[правіць | правіць зыходнік]- І баварскі рэзервовы корпус (Генерал-лейтэнант Паўль фон Кнеўсль)
- ІІ баварскі корпус (Генерал ад інфантэрыі Конрад Крафт фон Дэлмензінген)
- XVIIІ корпус (Генерал-лейтэнант Гюнтэр фон Этцэль)
- Рэзервовы XІV корпус (Генерал-лейтэнант Курт фон Морген)
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- Генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў (1.02.1918—12.10.1918)
- Генерал ад інфантэрыі Бруна фон Мудра (12.10.1918—19.01.1919)