Ота фон Белаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ота Эрнст Вінцэнт Леа фон Белаў
ням.: Otto Ernst Vinzent Leo von Below
Otto von Below LOC.jpg
Дата нараджэння 18 студзеня 1857(1857-01-18)
Месца нараджэння Данцыг
Дата смерці 9 сакавіка 1944(1944-03-09) (87 гадоў)
Месца смерці Гётынген
Бацька Hugo Below[d]
Прыналежнасць Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Род войскаў Cross-Pattee-Heraldry.svgПяхота
Гады службы 18751919
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў 2-я пяхотная дывізія
I Рэзервовы корпус
8-я армія
Нёманская армія
Група армій Белава
6-я армія
14-я армія
17-я армія
1-я армія
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Ордэн Чорнага арла
Сувязі стрыечны брат Фрыц фон Белаў
У адстаўцы з 1919
Commons-logo.svg Ота фон Белаў на Вікісховішчы

О́та Э́рнст Вінцэ́нт Ле́а фон Бе́лаў (ням.: Otto Ernst Vinzent Leo von Below; 18 студзеня 1857, Данцыг9 сакавіка 1944) — нямецкі ваенны дзеяч, генерал пяхоты, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і генерал-маёра, з 1875 года ў войску, з 1884 года па 1889 год вучыўся ў Ваеннай акадэміі. У 1889 годзе атрымаў прызначэнне ў Генштаб. Затым на розных камандных пасадах, пачынаў як камандзір роты. Камандаваў пяхотнымі батальёнам, палком, брыгадай.

У 1912 годзе прызначаецца камандзірам 2-й пяхотнай дывізіі.

З пачаткам Першай сусветнай вайны, камандуючы армейскім корпусам. Ваяваў на Усходнім фронце, у Усходняй Прусіі. У жніўні 1914 года камандаваў І-м рэзервовым корпусам у бітве пры Гумбінене — першай бітве Першай сусветнай вайны на ўсходнім фронце. Яна завяршылася перамогай рускіх войскаў і адыходам германскіх частак.

У лістападзе 1914 года, пасля паспяховых дзеянняў корпуса пад камандаваннем Бе́лава, яго прызначаюць камандуючым 8-й арміяй. Правёў удалую аперацыю зімой 1915 года па акружэнню рускіх войскаў падчас Мазурскай бітвы. У сакавіку 1915 года быў узнагароджаны ордэнам Pour le Merite.

У маі прызначаны камандуючым Нёманскай арміяй. У ходзе кампаніі 1915 года дамогся са сваёй арміяй значных поспехаў, заняў шырокую тэрыторыю і вымусіў адступаць 5-ю рускую армію. У канцы 1915 года зноў прызначаны камандуючым 8-й арміяй.

З кастрычніка 1916 года пераведзены на Салоніцкі фронт, у Македонію.

У сакавіку 1917 года пераведзены на Заходні фронт, прызначаны камандуючым 6-й арміяй, яго армія ўдзельнічала ў адбіцці наступу Нівеля.

Восенню 1917 года зноў быў пераведзены на Італьянскі фронт, прызначаны камандуючым 14-й арміяй, якая складалася з аўстра-венгерскіх і германскіх дывізій. Пад яго камандаваннем праведзена паспяховая бітва пры Капарэце, у якой італьянская армія была разгромлена і адкінута на 70—110 кіламетраў у глыб Італіі. Пасля паспяховага наступлення пры Капарэце, на пачатку 1918 года прызначаны камандуючым 17-й арміяй. Яго армія ўдзельнічала ў наступе ў Пікардыі, з ёй фон Белаў прасунуўся на 18 кіламетраў ўглыб абароны саюзнікаў. Падчас Ам’енскай аперацыі быў вымушаны пачаць адвод войскаў з-за пагроз з флангаў.

З кастрычніка 1918 года — камандуючы 1-й арміяй у Шампані, у заключныя дні вайны быў прызначаны галоўнакамандуючым германскімі войскамі на Заходнім фронце.

Пасля вайны выйшаў у адстаўку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]