18-я армія (Германская імперыя)
18. Armee 18 Армія | |
---|---|
ням.: 18. Armee | |
Гады існавання | 22 снежня 1917 — 2 студзеня 1919 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
18-я а́рмія (ням.: 18. Armee / Armeeoberkommando 18 / A.O.K. 18) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны. Была сфармавана 22 снежня 1917 года ў Францыі на базе групы армій Войрша. Удзельнічала толькі ў баявых дзеяннях на Заходнем фронце.
Гісторыя баявых дзеянняў
[правіць | правіць зыходнік]18 армія была адной з трох армій (разам з 17-й і 19-й), якія былі ўтвораныя ў канцы 1917 (пачатку 1918) года з войскаў, якія былі перакінутыя з Усходняга фронту. Яны павінны былі прыняць удзел у Вясновым наступленні Людэндорфа. Германцы адчувалі, што гэта адзіны шанц перамагчы перад тым, як прыбудзе вялікая армія з неабмежаванымі рэсурсамі са ЗША. Яны таксама мелі часовую перавагу над супернікам у 50 дывізій, якія яны змаглі зняць з Усходняга фронту пасля падпісання Брэсцкага міру.
Пад канец вайны ўваходзіла ў склад групы армій кронпрынца.
Баявы склад на 30 кастрычніка 1918 года
[правіць | правіць зыходнік]- І баварскі корпус (Генерал ад артылерыі Максімільян Рытэр фон Хён)
- Рэзервовы XXVІ корпус (Генерал-лейтэнант Оскар фон Ватэр)
- Рэзервовы XVIIІ корпус (Генерал-лейтэнант Людвіг Зігер)
- XІV корпус (Генерал-лейтэнант Фрыдрых фон Гантард)
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]18-я армія увесь свой час існавання была пад камандаваннем генерала ад інфантэрыі Оскара фон Гуцьера.