Джорджа дэ Кірыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джорджа дэ Кірыка
італ.: Giorgio de Chirico
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 ліпеня 1888(1888-07-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1978(1978-11-20)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Evaristo de Chirico[d]
Жонка Raissa Calza[d]
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, мастак, скульптар, пісьменнік, сцэнограф, ілюстратар, дызайнер упрыгожванняў, рысавальнік, мастак-гравёр
Жанр метафізічны жывапіс[d], алегорыя[d][6], пейзаж[6], ню[6], міфалагічны жывапіс[d][6], абстракцыянізм[6], анімалістычны жывапіс[d][6], партрэт[6], нацюрморт[6] і гарадскі пейзаж[d][6]
Вучоба
Мастацкі кірунак метафізічны жывапіс[d][7]
Заступнікі Emilio Bestetti[d]
Уплыў на Luc Bestetti[d] і Zeev Tsuk[d]
Член у
Узнагароды
камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»
Сайт fondazionedechirico.org/…
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джорджа дэ Кірыка (італ.: Giorgio de Chirico; 10 ліпеня 1888, Волас, Грэцыя — 20 лістапада 1978, Рым) — італьянскі мастак, найбуйнейшы прадстаўнік метафізічнага жывапісу, папярэднік сюррэалізму. Старэйшы брат пісьменніка Альберта Савініа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў грэчаскім Воласе ў італьянскай сям’і Джэмы Чарвета і Эварыста дэ Кірыка. Яго маці мела генуэзска-грэчаскія карані (верагодна, нарадзілася ў Смірне), а яго бацька належаў да сіцылійскай арыстакратыі. Вучыўся ў Вышэйшай мастацкай школе ў Афінах, у 1906 годзе пераехаў у Мюнхен, дзе наведваў заняткі ў Мастацкай акадэміі. Там ён адкрыў для сябе Шапенгаўэра і Ніцшэ, жывапіс Клінгера і Бёкліна.

З 1908 года жыў у Італіі. У 1910 годзе прыехаў у Парыж, дзе зблізіўся з Пікаса і Апалінэрам. З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Італію. З 1912 года браў удзел у выставах Восеньскага Салона, а з 1913 года — Салона Незалежных. У гэты перыяд нараджаецца серыя яго палотнаў — «таямніц».

У 1917 годзе ў ваенным шпіталі Ферары дэ Кірыка пасябраваў з мастаком Карла Кара, заснаваў разам з ім рух метафізічнага жывапісу. Паміж 1908 і 1917 гадамі мастак стварыў свае самыя значныя творы — серыю відаў пустынных гарадскіх плошчаў і нацюрмортаў.

Зноскі