Перайсці да зместу

Надзін Гордымер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзін Гордымер
англ.: Nadine Gordimer
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада 1923(1923-11-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 2014(2014-07-13)[5][1][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ісідар Гордымер[d][3]
Маці Ханна Гордымер[d]
Муж Рэйнхальд Касірэр[d] і Джэральд Гаўрон[d]
Дзеці невядома і Х'юга Касірэр[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, раманіст, драматург, навеліст, scientific editor, празаік
Гады творчасці 1939 — 2012
Жанр аповесць
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Надзін Гордымер[7] (англ.: Nadine Gordimer, 20 лістапада 1923, Спрынгс, правінцыя Гаўтэнг, раней Трансвааль — 13 ліпеня 2014, Яганэсбург, ПАР) — паўднёваафрыканская англамоўная пісьменніца, паэтэса. Аўтарка апавяданняў і раманаў антырасісцкай накіраванасці[8]. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1991), «якая сваім пышным эпасам прынесла велізарную карысць чалавецтву».

Нарадзілася ў пасёлку Спрынгс недалёка ад Яганэсбурга. Яе бацькамі былі яўрэі, якія эмігравалі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Пісьменніцкую кар’еру пачала ва ўзросце дзевяці гадоў, а яе першае апавяданне «Заўтра прыходзь зноў» (Come Again Tomorrow) было надрукавана, калі Надзін споўнілася 15 гадоў.

Сусветную вядомасць Н. Гордымер атрымала за свой раман «Народ Джулая», які выйшаў у свет у 1981 годзе. Аснову большасці сюжэтаў твораў пісьменніцы складала тэма разбуральнага ўплыву апартэіду на ўзаемаадносіны паміж цемнаскурым насельніцтвам краіны і белым насельніцтвам ПАР[9].

Творчасць пісьменніцы адлюстроўвае складанасць грамадска-палітычнага жыцця Паўднёвай Афрыкі, маральныя і расавыя пытанні, тэму апартэіду. Гордымер выдала каля 15 раманаў, некаторыя з якіх пэўны час не маглі выйсці, бо былі забароненыя цэнзурай. Акрамя ўдзелу ў руху супраць апартэіду, у апошнія гады Гордымер актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах па барацьбе супраць СНІДу.

  1. 1 2 Nadine Gordimer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Nadine Gordimer // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 440.
  4. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
  5. ↑ http://www.huffingtonpost.fr/2014/07/14/nadine-gordimer-ecrivain-afrique-du-sud-mort-prix-nobel-litterature_n_5584172.html
  6. 1 2 Nadine Gordimer // Encyclopædia Britannica
  7. ↑ БелЭн 1997.
  8. ↑ Первый биографический словарь БЭС. — СПб.: Норинт; М.: РИПОЛ классик, 2007. — С. 279. — ISBN 978-5-7711-0114-9.
  9. ↑ Памерла Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Надзін Гордзімер. Наша Ніва (14 ліпеня 2014).